Вы тут

З досведам, па-суседску


Адной з прычын удзелу прадстаўнікоў Беларусі у XXV Форуме выдаўцоў у Львове стала магчымасць абмеркавання стану, праблем і перспектыў беларуска-ўкраінскіх адносін у сферы кнігавыдання. 750 аўтараў з 29 краін узялі ўдзел ва ўкраінскім мерапрыемтве, якое дазволіла выдавецтвам розных куткоў свету прадэманстраваць вынікі сваёй працы і пераняць пазітыўны досвед калег.


— Беларуская дэлегацыя ўдзельнічала ў форуме ўпершыню. Ужо даўно была падпісана дамова з Камітэтам тэлебачання і радыёвяшчання Украіны, у выніку якой наладжаны ўзаемны абмен выставачнымі пляцоўкамі. Беларусь рэгулярна брала ўдзел у кіеўскіх міжнародных кніжных кірмашах, а калегі ўдзельнічалі ў нашай выстаўцы. Аднак пасля пэўных падзей, якія адбыліся ва Украіне, літаральна апошнія пяць гадоў мы не ўдзельнічаем у кіеўскай выстаўцы, але на мінскай выстаўцы па-ранейшаму прапаноўваем украінскаму боку да 14 квадратных метраў плошчы бязвыплатна, — расказала начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алена Паўлава.

Форум атрымаўся цікавы і яркі: яго наведала каля 50 тысяч чалавек, больш як 250 выдавецтваў узяло ў ім удзел, было прадстаўлена больш як 2,5 тысячы навінак, адбылося каля тысячы мерапрыемстваў. Выстаўка была размешчана ў Львоўскім палацы мастацтваў, але і плошча вакол будынка была запоўнена палаткамі. Пры тым, што эпіцэнтр знаходзіўся ў Палацы мастацтваў, было задзейнічана 40 пляцовак: кніжныя крамы, атэлі, кафэ, тэатры і інш.

Спецыяльна да львоўскага форуму паліграфкамбінат імя Якуба Коласа выпусціў невялікім накладам кнігу «На арэлях натхнення» — зборнік паэзіі 16 украінскіх аўтараў на беларускай мове. У кнізе змешчаны пераклады 8 беларускіх творцаў розных пакаленняў: Уладзіміра Караткевіча, Рыгора Барадуліна, Язэпа Семяжона, Васіля Зуёнка, Сяргея Панізніка, Уладзіміра Марука і іншых. Таксама беларуская дэлегацыя прывезла ў Львоў дзве кнігі вядомага сучаснага ўкраінскага празаіка Міхайлы Слабашпіцкага (Выдавецкі дом «Звязда»). На беларускім стэндзе прадставілі таксама і кнігу Тараса Шаўчэнкі, якая з’явілася ў выдавецтве «Мастацкая літаратура».

— У нас вельмі многа дзіцячай літаратуры на беларускай мове, таму было цікава паглядзець на асартымент кніг украінскіх аўтараў, бо гэта суседзі, блізкія нам па духу, па гісторыі, — пракаментавала намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алена Казак.

Удзельнікі форуму адзначаюць вельмі высокі ўзровень афармлення выданняў, асабліва дзіцячых. У сувязі з гэтым ішлі размовы аб перакладзе ўкраінскай літаратуры ў Беларусі і выданні ў мастацкім афармленні арыгінала айчыннымі выдавецтвамі. Таксама ёсць перспектывы супрацоўніцтва ў адваротным кірунку. Гэта выгадна і ў фінансавым плане, бо набыць аўтарскія правы мастака даражэй, чым выпусціць гатовае выданне ў перакладзе. Украінскі бок зацікаўлены і ў вучэбных дапаможніках Беларусі, якія былі прадстаўлены выдавецтвамі «Вышэйшая школа» і «Народная асвета».

Яўгенія ШЫЦЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».