Вы тут

Рэктар БДУ пазнаёміць расійскіх калег з канцэпцыяй крэатыўнай адукацыі


Першы міжуніверсітэцкі форум Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі "Адукацыя і навука ў МДУ і БДУ: традыцыі і перспектывы” пройдзе з 10 па 12 кастрычніка ў Маскве.


Ён прымеркаваны да стагоддзя  наладжвання адукацыйна-навуковых сувязей паміж універсітэтамі і 75-годдзю аднаўлення дзейнасці БДУ  ў гады Вялікай Айчыннай вайны на станцыі “Сходня” пад Масквой. У мерапрыемстве прыме ўдзел дэлегацыя БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём.

Трохдзённая праграма ўключае сустрэчы кіраўнікоў ВНУ і факультэтаў, навуковыя канферэнцыі, выставы… На пасяджэнні круглага стала “Асаблівасці развіцця універсітэцкай адукацыі і навукі ў рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі" будзе прадстаўлены вопыт БДУ ў рэалізацыі канцэпцыі крэатыўнай адукацыі, а таксама падпісаны шэраг рабочых праграм аб супрацоўніцтве паміж факультэтамі БДУ і МДУ. Таксама рэктар Белдзяржуніверсітэта Андрэй Кароль выступіць перад студэнтамі і выкладчыкамі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта з лекцыяй “Навошта?” і “Дзе?” шукаць чалавека ў адукацыі? Што высвечвае  ліхтар Дыягена?”, правядзе прэзентацыю адукацыйных паслуг, навуковых дасягненняў і акадэмічнага патэнцыяла БДУ.

У гэтыя дні кіраўнікі дзвюх ВНУ абмяркуюць рэалізацыю сумесных праектаў. Адзін з іх прадугледжваее адкрыццё на сайтах МДУ і БДУ адзінай базы дадзеных "Вечна памятаем і шануем: Вялікая Айчынная вайна ў гісторыі МДУ і БДУ”. Дадзены рэсурс стане мемарыялам памяці, дзе будуць прадстаўлены звесткі пра супрацоўнікаў і навучэнцаў ВНУ, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Сумесны міжуніверстэцкі праект дазволіць змястоўна пашырыць і дапоўніць электронны рэсурс “Памяць у імя жывых”, які функцыянуе ў БДУ з 2017 года. Ён распавядае пра герояў, студэнтаў і выкладчыкаў БДУ, якія не вярнуліся з фронту.

Завершыцца форум наведваннем  станцыі “Сходня”. Тут, 11 кастрычніка 1943 года, пасля двухгадовага перапынку пры садзейнічанні прафесарска-выкладчыцкага саставу МДУ была адноўлена дзейнасць Беларускага дзяржаўнага ўніверстіэта. Будынак, дзе праходзілі заняткі, знаходзіўся на месцы аднаго з сучасных карпусоў Расійскай міжнароднай акадэміі турызму. У 2011 годзе на ім была ўсталяваная мемарыяльная дошка ў памяць аб падзеях 1943 года.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».