Вы тут

Сабаленка і Сасновіч намініраваны на прызы WTA за 2018 год


Беларускі Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч увайшлі ў лік прэтэндэнтак на прызы Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) па выніках 2018 года. Інфармацыя аб гэтым размешчана на афіцыйным сайце WTA, паведамляе БЕЛТА.


Аляксандра мае шанц стаць самай прагрэсуючай тэнісісткай года. Акрамя беларускі, на гэта званне прэтэндуюць Кікі Бертэнс (Нідэрланды), Юлія Гергес (Германія), Дар'я Касаткіна (Расія), Элізэ Мертэнс (Бельгія) і Ван Цян (Кітай).

Арына прэтэндуе на тытул "Прышэлец года". Разам з ёй у спіс увайшлі прадстаўніцы ЗША Аманда Анісімава, Даніэль Колінз і Соф'я Кенін, а таксама румынка Міхаэла Бузарнеску. Галасаванне на сайце WTA завершыцца 12 кастрычніка, а імёны лаўрэатаў тэніснага года будуць вядомы 19 кастрычніка на турніры ў Сінгапуры.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.