Вы тут

Стаць удзельнікам конкурсу «Хачу вучыцца ў STEM-класе!» можа любая школа


Асацыяцыя «Адукацыя для будучыні» запрашае школы да ўдзелу ў конкурсе «Хачу вучыцца ў STEM-класе!»


Па яго выніках будуць адабраныя дзесяць устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дзе на працягу наступнага года будуць адкрыты STEM-цэнтры — сучасныя класы. Дзеці ў іх змогуць навучацца па розных STEM-напрамках: адкрываць для сябе займальны свет праграмавання, робататэхнікі, навучацца 3D-мадэляванню і іншым навукам, без якіх хутка немагчыма будзе ўявіць сабе жыццё ў сучасным грамадстве. Абрэвіятура STEM расшыфроўваецца наступным чынам: S — навука, Т — тэхналогіі, Е — інжынерыя і М — матэматыка.

Адкрыццё STEM-цэнтра патрабуе набыцця неабходнага абсталявання (камп'ютараў, набораў LEGO, 3D-прынтараў, праектараў і г. д.), якое перадаецца ўстанове адукацыі бясплатна. Таксама з боку асацыяцыі «Адукацыя для будучыні» будзе аказана спонсарская дапамога для праходжання настаўнікамі курсаў павышэння кваліфікацыі. STEM-цэнтр дазваляе навучаць да 100 школьнікаў, прычым для дзяцей такія заняткі — цалкам бясплатныя. Пры гэтым установа адукацыі за ўласныя сродкі праводзіць у класе рамонт, а таксама самастойна выбірае дызайн цэнтра ў адпаведнасці з тэматыкай STEM-напрамку, які з'яўляецца найбольш цікавым для вучняў.

Стаць удзельнікам конкурсу «Хачу вучыцца ў STEM-класе!» можа любая беларуская школа або гімназія, якая пакуль што не мае STEM-цэнтра, аднак гатовая ісці насустрач тэхналагічнай будучыні.

Азнаёміцца з умовамі конкурсу, крытэрыямі адбору і запоўніць заяўку для ўдзелу можна на сайце асацыяцыі «Адукацыя для будучыні»Дэдлайн 31 кастрычніка.

Абзавесціся сучасным STEM-цэнтрам — цалкам рэальна. У 2018 годзе асацыяцыя «Адукацыя для будучыні» пры садзейнічанні вядучых беларускіх ІТ-кампаній адкрыла STEM-цэнтры ў сярэдніх школах і гімназіях горада Барысава і аграгарадка Лошніца ў Барысаўскім раёне, у Баранавічах і Лельчыцах.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Хачу ў STEM-клас!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Аўтар «Звязды» расказвае на прыкладзе сваёй сям'і.

Культура

ЗЕНА: Ад сцэны не стамляюся!

ЗЕНА: Ад сцэны не стамляюся!

Графік у артысткі вельмі насычаны.

Грамадства

Звыклыя выключнасці. Ці можна зразумець «лічбавае племя»?

Звыклыя выключнасці. Ці можна зразумець «лічбавае племя»?

Даследаванне «Пакаленне «Z» у пытаннях і адказах» было прадстаўлена падчас навуковага стэндапа, арганізаванага для навучэнцаў профільных педагагічных класаў у БДПУ.

Грамадства

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Карэспандэнт «Звязды» схадзіла на майстар-клас па стварэнні «пісанак».