Вы тут

Навіны навукі


На нашай планеце жыве нямала істот, якія могуць не на жарт здзівіць, прычым часам прырода можа ствараць сапраўды ўнікальныя жывыя арганізмы. Жыццёвы цыкл любога з іх пачынаецца нараджэннем і заканчваецца смерцю, гэта натуральны працэс. Але, як высветлілася, ёсць на Зямлі від, які знайшоў спосаб выйсці за рамкі такога жыццёвага цыклу. Зусім нядаўна групай біёлагаў з ЗША была адкрыта жывёла, якая можа жыць вечна.

Статусу адзінай несмяротнай жывёлы ўдастоілася медуза Turrіtорsіs nutrісulа. Яна жыве ў глыбінях трапічных мораў, мае зусім невялікія памеры (нешта каля 3—5 міліметраў), але самае цікавае, што медуза навучылася сама сябе амалоджваць. Як у яе гэта атрымліваецца?

На самай справе ўсё даволі проста: калі арганізм дасягае дарослага стану — ён не памірае. Медуза апускаецца на марское дно, пасля чаго пакрываецца хіцінавай абалонкай. Пасля гэтага яна ператвараецца ў паліп. Пад пластом хіціну ўсе клеткі медузы поўнасцю аднаўляюцца і асобіна з дарослай зноў пераходзіць у пачатковую фазу свайго развіцця. Пасля гэтага «памаладзелая» медуза выбіраецца з-пад хіцінавага слою і працягвае свой жыццёвы цыкл датуль, пакуль не пасталее. Потым працэс абнаўлення запускаецца зноў.

На цяперашні момант навукоўцы занятыя вывучэннем гэтага феномену. Мяркуецца, што медуза навучылася самастойна кіраваць сваімі генамі, уплываючы на працэс фарміравання новых клетак. Але вось якім чынам яна «паварочвае час назад», пакуль не зразумела. Факт, што пасля выхаду з-пад хіцінавай абалонкі ў арганізме абноўленай медузы клеткі знаходзяцца ў тым жа стане, што і адразу пасля нараджэння. Калі чалавек высветліць, як працуе гэты працэс, нас могуць чакаць сапраўды цікавыя адкрыцці, накіраваныя як на барацьбу са старэннем, так і на развіццё рэгенератыўнай медыцыны.

Навукоўцы з Японіі правялі даследаванне, у ходзе якога высветлілі, як пахнуць людзі, якія адчуваюць моцны стрэс. У эксперыменце прынялі ўдзел 500 чалавек, мужчын і жанчын, ва ўзросце ад 20 да 70 гадоў.

Даследчыкі папрасілі паддоследных выканаць некалькі няпростых фізічных практыкаванняў, каб тыя апынуліся ў стане стрэсу. Яны фіксавалі пах, які зыходзіў ад людзей падчас напружання. Інтэнсіўнасць выдзялення была ў кожнага індывідуальная. Кіраўнік даследчай групы Масака Кацуяма заявіў, што стрэс пахне як зялёная цыбуля ці дзікі часнок. Паводле слоў навукоўцаў, калі чалавек адчувае пах чужога стрэсу, у яго ўзнікае пачуццё стомленасці.

Адзін з гейзераў Елаўстонскага нацыянальнага парку выкінуў высокі слуп вады, і разам з ім на паверхні апынуліся прадметы, якія турысты кідалі ў заснулыя гарачыя крыніцы на працягу дзесяцігоддзяў.

У Елаўстонскім парку прачнуўся гейзер Еаr Sрrіng, які на працягу 60 мінулых гадоў не падаваў прыкмет актыўнасці. У верасні турысты маглі назіраць, як ён зрабіў выкід вышынёй у дзевяць метраў. Аднак у паветра падняліся не толькі патокі кіпячай вады і камяні. Калі воблака пары пасля вывяржэння рассеялася, стала зразумела, што гейзер вынес на паверхню смецце, якое гадамі накоплівалася ў крыніцы. І калі некаторыя прадметы — такія як мабільныя тэлефоны — трапілі туды выпадкова, то недакуркі, абгорткі і шклянкі, бляшанкі або манеты турысты кідалі знарок. Некаторыя «знаходкі», якія Еаr Sрrіng «адмовіўся» далей трымаць у сваіх нетрах, праляжалі ў яго водах дзесяцігоддзі. Сярод іншага былі знойдзены дзіцячая соска 30-х гадоў, піўная бляшанка 70-х і манеты розных гадоў.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».