Вы тут

Медыкі «хуткай» ратавалі «параненых»


У райцэнтры Узда, што на Міншчыне, упершыню прайшлі абласныя гульні-спаборніцтвы сярод супрацоўнікаў службы хуткай дапамогі.


У іх прынялі ўдзел 23 фельчарскія, агульнапрофільныя і спецыялізаваныя ўрачэбныя брыгады з 22 раёнаў вобласці і горада Жодзіна. У кожную каманду ўваходзілі чатыры чалавекі: тры медыкі і кіроўца. Усяго ж было сфарміравана дзевяць пляцовак, дзе ўрачы дэманстравалі сваё майстэрства і прафесіяналізм у выратаванні пацярпелых. Усе сітуацыі былі змадэляваны як у сапраўднасці і не паўтаралі адна адну. Імітавалі наступныя выпадкі: некаторыя з удзельнікаў сталі ахвярамі выбухаў, нехта атрымаў траўму пры падзенні, кагосьці ўджаліла пчала, хтосьці трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне. Неабходна было імгненна прымаць адзіна правільнае рашэнне, каб аблегчыць пакуты або нават выратаваць жыццё ахвяр непрадбачаных сітуацый. У ролях пацярпелых выступалі валанцёры і прадстаўнікі Чырвонага Крыжа.

Словам, заданні былі максімальна набліжаныя да рэальнай паўсядзённай работы медыкаў «хуткай». Усе яны на выдатна справіліся з пастаўленай задачай, прафесійна падышлі да справы. Але, як вызначыла журы, найлепшыя вынікі паказала каманда Мінскай раённай цэнтральнай бальніцы.

— Гэтыя гульні дазволілі вызначыць найбольш падрыхтаваных супрацоўнікаў хуткай дапамогі, якія валодаюць глыбокімі ведамі, высокім прафесіяналізмам, яшчэ раз праверыць навыкі па аказанні неадкладнай медыцынскай дапамогі на дашпітальным этапе, — адзначыў галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінаблвыканкама Міхаіл Аляхновіч.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.