Вы тут

Украіна адмаўляецца ад удзелу наглядальнікаў СНД на прэзідэнцкіх выбарах


Украіна адмаўляецца ад удзелу наглядальнікаў СНД на маючых адбыцца ў 2019 годзе прэзідэнцкіх выбарах. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, піша БЕЛТА.


"Мы атрымалі афіцыйнае паведамленне ад адпаведных структур Украіны аб тым, што яна адмаўляецца ад удзелу наглядальнікаў СНД у маніторынгу за выбарамі. І, адпаведна, мы наўрад ці паедзем туды", - сказаў Сяргей Лебедзеў. 

Пры этым ён не выключыў, што напярэдадні выбараў наглядальнікі ад Садружнасці могуць быць запрошаны ўкраінскім бокам для ўдзелу ў маніторынгу. "Мы атрымалі запрашэнне для назірання за выбарамі ў парламент Малдовы, якія пройдуць 24 лютага 2019 года. Місія наглядальнікаў ад СНД паедзе туды. Як мне вядома, яны таксама запрасілі наглядальнікаў ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД. Што датычыцца Украіны, то, вядома, перадвыбарная кампанія накладае адбітак і на палітычную сітуацыю, таму мне цяпер цяжка сказаць, якія дзеянні будуць прыняты, але ў любым выпадку мы спадзяёмся, што Украіна не будзе спяшацца з выхадам з СНД", - адзначыў старшыня Выканаўчага камітэта.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».