Вы тут

У аснове сусветнай бяспекі і стабільнасці ляжыць эканамічнае супрацоўніцтва


Такую думку ўчора выказаў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка, выступаючы на трэцяй нарадзе спікераў парламентаў краін Еўразіі. Тэма форуму, які праходзіць у турэцкай Анталіі, — «Эканамічнае супрацоўніцтва, навакольнае асяроддзе і ўстойлівае развіццё ў Еўразіі».


Уладзімір Андрэйчанка расказаў пра знешнепалітычныя прынцыпы і ініцыятывы Беларусі для вырашэння рэгіянальных праблем. Давер паміж дзяржавамі падрываюць стэрэатып несумяшчальнасці Усходу і Захаду, стаўка на сілу ў вырашэнні міжнародных праблем.

“Неабходна як мага хутчэй надаць імпульс дыялогу па пытаннях бяспекі, выпрацаваць комплекс мер па аднаўленні ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва. Менавіта на гэта нацэлена ініцыятыва кіраўніка беларускай дзяржавы аб перазапуску Хельсінкскага працэсу”, — адзначыў спікер Палаты прадстаўнікоў.

Пры гэтым Беларусь не выступае за перагляд прынцыпаў Хельсінкскага заключнага акта.

Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў: «Варта пачаць дыскусію, якая дазволіла б вызначыць найбольш вострыя праблемы, каб сумесна прыступіць да іх вырашэння. Гэтую працу трэба весці ва ўсіх магчымых фарматах і на ўсіх узроўнях. Беларусь, з'яўляючыся донарам рэгіянальнай бяспекі, можа даць пляцоўку для такога роду мерапрыемстваў».

Дыялог двух саюзаў — Еўрапейскага і Еўразійскага эканамічнага, рэалізацыя ініцыятывы Эканамічнага пояса Шоўкавага шляху ў перспектыве прынясуць выгаду для ўсіх бакоў.  У гэтым ключы асаблівая роля належыць Беларусі як мосту паміж Еўропай і Азіяй. Таму будучай вясной беларускія дэпутаты правядуць міжнародную канферэнцыю Групы падтрымкі Шаўковага шляху, створанай у рамках ПА АБСЕ.

Акрамя таго, дзякуючы свайму вопыту ў сферы сельскай гаспадаркі, Беларусь можа садзейнічаць умацаванню харчовай бяспекі ў Еўразіі. Акцэнтаваў увагу Уладзімір Андрэйчанка і на рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця ў нашай краіне: «У цэлым рэалізацыя курсу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны цалкам адпавядае духу Павестка — 2030. Беларусь прымала актыўны ўдзел у яе распрацоўцы і паспяхова выконвае ўзятыя на сябе абавязацельствы па дасягненню мэт, накіраваных на паступальны рост узроўню жыцця людзей. У нашай краіне заснаваны пост Нацыянальнага каардынатара па дасягненню Мэт устойлівага развіцця».

На палях нарады спікераў парламентаў краін Еўразіі Уладзімір Андрэйчанка правёў перамовы са сваімі калегамі з Кыргызстана, Узбекістана, Вьетнама і Казахстана. На рабочай сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнай Думы Расіі Вячаславам Валодзіным абмеркаваны пытанні міжпарламенцкага ўзаемадзеяння і падрыхтоўкі мерапрыемстваў па лініі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.