Вы тут

Графік бясплатных юрыдычных кансультацый


Юрыдычны падарунак для шматдзетных маці падрыхтавалі Міністэрства юстыцыі Беларусі і Беларуская натарыяльная палата. 11 кастрычніка жанчыны змогуць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю ў Мінюсце, а 12 кастрычніка — ва ўсіх натарыяльных канторах і бюро краіны.


З нагоды Дня маці, які адзначаюць у Беларусі 14 кастрычніка, 11 кастрычніка з 11 да 13 гадзін на вуліцы Калектарнай, 10, на трэцім паверсе ў зале пасяджэнняў (кабінет 321) Мінюста шматдзетных матуль і іх прадстаўнікоў чакаюць юрысты, адвакаты і натарыусы.

А 12 кастрычніка ўсіх мам Беларусі, якія выхоўваюць трох і больш непаўналетніх дзетак, на працягу дня чакаюць натарыусы па ўсёй краіне. У гэтыя дні маці змогуць атрымаць адказы на розныя пытанні, якія датычацца прымусовага выканання судовых пастаноў, спагнання аліментаў, дзейнасці натарыусаў і супрацоўнікаў загсаў, а таксама высветліць іншыя прававыя моманты. Поўны спіс натарыяльных кантор і бюро і час іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by ў раздзеле «Знайсці натарыуса».

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.