Вы тут

Інтэрнэт чакае сусветны збой 11 кастрычніка


Карпарацыя па прысваенні імёнаў і нумароў (ICANN) запусціць працэс замены крыптаграфічных ключоў, закліканых забяспечваць бяспеку даменных імёнаў (DNS), 11 кастрычніка ў 19:00 па мінскім часе.


ICANN знайшла недасканаласці ў наяўнай сістэме ў сувязі з тым, што кіберзлачынцы, апрацоўваючы запыт карыстальніка, накіроўвалі яго на сваю інтэрнэт-пляцоўку. Пашырэнне DNS Security Extensions (DNSSEC) заклікана вырашыць наяўную праблему.

Першапачаткова планавалася, што абнаўленне запусцяць у 2017 годзе, аднак у працэсе падрыхтоўкі стала вядома пра негатоўнасць большасці аператараў. Падобная працэдура будзе праведзена ўпершыню за восем гадоў.

ICANN заяўляе, што змена ключоў шыфравання не будзе суправаджацца збоямі. DNSSEC-распазнавальнік выкарыстоўваюць аператары, якія прадастаўляюць свае паслугі 750 млн чалавек. Некарэктная праца інтэрнэту закране невялікі адсотак людзей.

Арганізацыя раіць аператарам перайсці на DNSSEC, каб пазбегнуць непаладак і наступных скаргаў.

mir24.tv

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.