Вы тут

У Лунінцы патанула аднагадовае дзіця


Трагедыя адбылася ўчора ўвечары, паведамляецца ў афіцыйным Telegram-канале Следчага камітэта Беларусі.


Учора ўвечары аднагадовы хлопчык гуляў у двары прыватнага дома. У гэты час бацька дзіцяці прыбіраўся ў машыне. Прыкладна ў 17.30 мужчына на некалькі хвілін зайшоў у дом, а калі выйшаў, знайшоў сына ў дэкаратыўнай сажалцы ў несвядомым стане.

Рэанімацыйныя мерапрыемствы, якія правяла брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, станоўчых вынікаў не далі, медыкамі была канстатавана смерць дзіцяці.

Следчым камітэтам па гэтым факце праводзіцца праверка.

Выбар рэдакцыі

Культура

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Размова пра сучаснае стаўленне да культуры, гастролі Купалаўскага тэатра ў савецкія часы і здымкі ў фільме «Ідзі і глядзі».

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра куфэрак и вяртанне блуднага мужа.