Вы тут

LTE-сетка будзе працаваць у новым дыяпазоне і на новых хуткасцях


Першы інфраструктурны аператар Беларусі beCloud і кампанія МТС анансавалі глабальныя  планы па развіцці 4G: сетка будзе маштабіравацца за кошт новы базавых станцый і ўключэння дыяпазону 2600 Мгц па ўсёй краіне.


Сёння 4G-сувязь забяспечваюць 1510 базавых станцый у 180 гарадах і населеных пунктах краіны. У рамках дамоўленасцей прынята рашэнне аб тым, што іх колькасць будзе расці. А выкарыстанне дыяпазону 2600 МГц дазволіць пашырыць ёмістасць сеткі 4G, што забяспечыць больш высокую хуткасць перадачы дадзеных. Нават пры вялікай нагрузцы на базавыя станцыі абаненты змогуць карыстацца 4G-сувяззю на яшчэ больш камфортных хуткасцях.
Ужо цяпер дыяпазон 2600 МГц  здзейнічаны ў самых загружаных гарадах:  Мінску, Гомелі, Віцебску, Магілёве, а таксама ў Мазыры, Салігорску, Барысаве, Жодзіна, Горках і Баранавічах. У бліжэйшы час пашырыць ёмістасць сеткі плануецца ў Гродна, Брэсце, Кобрыне, Пінску, Івацэвічах, Полацку, Наваполацку, Лідзе, у Астраўцы і Маладзечна. Таксама кампаніі фарміруюць далейшыя планы па развіцці дыяпазону 1800 Мгц.

Попыт на 4G-сувязь пацвярджаюць лічбы: колькасць карыстальнікаў мабільнага інтэрнэту 4G сярод абанентаў МТС за год вырасла ўдвая. У чатыры разы павялічылася і колькасць 4G-трафіку: упершыню яго аб’ём перавысіў аб'ём трафіку ў сетцы 3G.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.