Вы тут

На Стаўбцоўшчыне паляўнічыя ўтаілі казулю, хаця мелі дазвол на яе здабычу


Загоннае паляванне каля вёскі Цвіркі скончылася сур’ёзным разборам. Нанесеная шкода ацэньваецца амаль у тры тысячы рублёў, паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.


11 паляўнічых, якія праводзілі загон, цяпер падазраюцца ў браканьерстве. Згодна з выданым ім дазволам, яны мелі права здабыць двух казуль і лася-сяголетка. На момант праверкі інспектарам у якасці здабычы прад’явілі толькі адну казулю і адзін закрыты дазвол. Другую казулю, здабытую падчас таго ж загона, вырашылі ўтаіць.

У тым, што паляўнічыя наўмысна схавалі трафей, супрацоўнікі Стаўбцоўскай міжрайінспекцыі не сумняваюцца. Адзін з іх скрытна назіраў за паляваўшай брыгадай і бачыў, што як толькі ў полі зроку паляўнічых з’явіўся аўтамабіль інспекцыі, двое з групы пацягнулі тушу казулі ў лес. Там яе і знайшлі — схаваную пад бураломным дрэвам і прыкіданую галінамі.

Па факту незаконнага палявання праводзіцца праверка. Ва ўсіх удзельнікаў палявання канфіскаваны стрэльбы, ім пагражае крымінальная адказнасць.

Сяргей РАСОЛЬКА 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».