Вы тут

Пенсіянерцы ў яе кватэры пагражалі нажом, каб завалодаць грашыма


Увечары па спецлініі “102” звярнулася жанчына, якая паведаміла, што, вярнуўшыся дадому, заспела ў кватэры невядомага мужчыну ў капюшоне і з шалікам на твары. Той пад пагрозай выкарыстання нажа запатрабаваў ад яе перадачы грашовых сродкаў.


Пасля аператыўна-вышукавых мерапрыемстваў пры сілавой падтрымцы “Алмаза” праваахоўнікі затрымалі зламыснікаў па месцы жыхарства. Высветлілася, што 33-гадовы грамадзянін Расійскай Федэрацыі і 32-гадовы раней судзімы мінчанін патрапілі ў кватэру да пенсіянеркі пры дапамозе раней зробленага дубліката ключа. Як стала вядома, сын пацярпелай быў знаёмы з адным з фігурантаў. Пры чарговай сустрэчы зламыснік здолеў узяць ключы ад кватэры, каб зрабіць дублікат, і вярнуць іх назад. За разбой затрыманыя могуць быць пакараны пазбаўленнем волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці, паведамілі ў Кастрычніцкім РУУС г. Мінска.

Сяргей РАСОЛЬКА   

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».