Вы тут

Расійская Федэрацыя — асноўны гандлёвы партнёр Міншчыны


Расійская Федэрацыя — асноўны гандлёвы партнёр Міншчыны: яе ўдзельная вага ў агульным тавараабароце сёлета па выніках першага паўгоддзя склала амаль 40 %.


Фота: БЕЛТА

Асаблівасцю экспартных аперацый Мінскай вобласці з Расійскай Федэрацыяй з'яўляецца значная ўдзельная вага паставак харчовых тавараў. На іх долю прыходзіцца 28,7 %, або 505,5 мільёна долараў. Сыры, тварог, мяса птушкі — асноўныя пазіцыі экспарту. З Расіі завозяцца прадукты перапрацоўкі нафты, рухавікі і электрычныя генератары, неапрацаваны алюміній, мінеральныя і хімічныя ўгнаенні, якія ўтрымліваюць два або тры элементы сілкавання, сыравіна і матэрыялы для прамысловай вытворчасці.

Пры гэтым найбольш важнымі з'яўляюцца пытанні прамысловай кааперацыі, паставак харчавання, сельскагаспадарчай прадукцыі, узаемадзеяння ў прамысловым комплексе, а таксама свабода перамяшчэння і транзіту тавараў, падкрэслілі ва ўпраўленні знешнеэканамічных сувязяў камітэта па эканоміцы Мінаблвыканкама.

Ва ўзаемавыгадных сувязях з расійскімі рэгіёнамі ўдзельнічаюць суб'екты гаспадарання Міншчыны ўсіх формаў уласнасці. Напрыклад, летась у гэтую краіну ажыццяўлялі экспарт 1400 прадпрыемстваў. У ліку асноўных экспарцёраў — адкрытае акцыянернае таварыства «БелАЗ — упраўляючая кампанія холдынга «БелАЗ-холдынг», закрытае акцыянернае таварыства «Штадлер Мінск», сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Алюмінтэхна», таварыства з абмежаванай адказнасцю «Алютэх Варотныя Сістэмы», адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Слуцкі сыраробны камбінат», «Смалявічы — бройлер», прадпрыемствы мясамалпрама.

На папярэднім Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі суб'ектамі гаспадарання сталічнай вобласці былі заключаны кантракты на суму больш за 160 мільёнаў долараў. У межах падрыхтоўкі да V Форуму ўжо былі заключаны кантракты на суму 175,6 мільёна долараў. І гэта не канчатковая лічба, паколькі яшчэ будуць улічаны кантракты, заключэнне якіх запланавана ў кастрычніку (усяго каля 200 дагавораў, у тым ліку БелАЗам на суму больш як 90 мільёнаў долараў.

Дарэчы, Мінскай вобласцю заключана 40 пагадненняў (дагавораў) аб супрацоўніцтве з рэгіёнамі Расіі, што дазваляе ажыццяўляць узаемадзеянне на доўгатэрміновай аснове. Дзейнічае таксама 99 пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж раёнамі і горадам Жодзіна і адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі Расійскай Федэрацыі, прадстаўнікамі вышэйшых і мясцовых органаў улады дзвюх краін.

Да тэмы

Наталля Якубіцкая, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў:

— Дагавор аб супрацоўніцтве заключаны паміж заканадаўчым сходам Ленінградскай вобласці і Мінскім абласным Саветам дэпутатаў. Мы запрашалі калег прыняць удзел у форуме. Але яны не змогуць прыехаць з аб'ектыўных прычын. У планах — заключэнне такога ж пагаднення са Свярдлоўскім заканадаўчым сходам. Пытанне яшчэ прапрацоўваецца, паколькі, як кажуць, з наскоку такія дакументы не прымаюцца. У пачатку наступнага года ў Мінскую вобласць чакаецца візіт губернатара Свярдлоўскай вобласці, у межах якога плануем падпісаць адпаведны дагавор.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Доўгатэрміновае супрацоўніцтва

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Даніэль Ястрэмскі: Еўрабачанне» — мара, да якой я доўга ішоў

Даніэль Ястрэмскі: Еўрабачанне» — мара, да якой я доўга ішоў

Гэты 14-гадовы мінчанін, бадай, самы вядомы сёння беларускі дзевяцікласнік. Ён ні многа ні мала, а выйграў нацыянальны адбор на дзіцячае «Еўрабачанне».

Грамадства

Як гэта было: шчыры аповед аб усынаўленні

Як гэта было: шчыры аповед аб усынаўленні

Алене хутка будзе 44, яна выкладае ў адным са сталічных універсітэтаў. 

Грамадства

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

У мінулыя выхадныя сталічны бізнес-клуб «Імагуру» ўжо другі раз прымаў на сваіх плошчах педагагічную неканферэнцыю.