Вы тут

Пагадненне аб супрацоўніцтве заключылі Зорны гарадок і Брэсцкі раён


Пасля ХХХІ міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў яго ўдзельнікі наведалі некаторыя рэгіёны нашай краіны. Сустракалі дэлегацыю касманаўтаў і ў Тамашоўцы Брэсцкага раёна, якая з'яўляецца малой радзімай першага беларускага касманаўта двойчы Героя Савецкага Саюза Пятра Клімука.


У музеі касманаўтыкі мясцовай сярэдняй школы быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж Брэсцкім раёнам і Зорным гарадком Маскоўскай вобласці. Ініцыятыва мерапрыемстваў па збліжэнні двух рэгіёнаў належала Пятру Клімуку. Старшыня Брэсцкага райвыканкама Уладзімір СЯНЧУК назваў прынятае пагадненне рамачным. Гэта значыць, што ў працэсе работы яно будзе пашырацца і знаходзіць розныя кірункі для ўзаемадзеяння. І пачнецца сумесная работа з галін адукацыі і культуры.

Бакі бяруць абавязацельства падтрымліваць партнёрства школ. Дэлегацыі работнікаў адукацыі змогуць абменьвацца вопытам работы, а групы вучняў будуць прыязджаць на экскурсіі, каб пашыраць свой кругагляд. Прадугледжаны таксама сумесныя семінары для навукоўцаў. Ключавым прыярытэтам супрацоўніцтва ў галіне навукі і адукацыі вызначаны касманаўтыка і машынабудаванне.

Цэлы раздзел дагавора прысвечаны абавязацельствам наладжвання супрацоўніцтва і абмену вопытам паміж органамі мясцовага самакіравання, грамадзянскімі інстытутамі. Вялікая ўвага ўдзяляецца культурнаму супрацоўніцтву. Бакі выказалі спадзяванне, што работа, якая распачнецца па гуманітарным кірунку, прывядзе да больш маштабнага — эканамічнага супрацоўніцтва.

Як паведаміў намеснік старшыні Брэсцкага райвыканкама Павел ВАЛЫНЕЦ, самай першай справай на шляху супрацоўніцтва стане абнаўленне экспазіцыі музея ў Тамашоўцы. Музей цікавы, першы такога тыпу ў нашай краіне, але асноўныя яго экспанаты ілюструюць касмічную галіну 80—90-х гадоў. Цяпер многае памянялася, існуе патрэба дадаць у экспазіцыю інтэрактыву. Што і паабяцалі зрабіць маскоўскія партнёры. А яшчэ налета запланаваны візіт дэлегацыі Брэстчыны ў Зорны гарадок. Там і будзе вызначаны графік паездак дзяцей на экскурсіі ў Зорны.

«А ў будучыні спадзяёмся на абмен вопытам паміж нашымі органамі самакіравання і Зорным. Ён з'яўляецца ўнікальнай адміністрацыйнай адзінкай, там ёсць і свой Савет дэпутатаў», — дадаў Павел Валынец.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Стаць бліжэй да зор

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.