Вы тут

На Гомельшчыне працуе больш як 400 прадпрыемстваў з расійскім капіталам


Двухбаковыя перамовы, праведзеныя падчас Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, даюць імпульс развіццю ўзаемаадносін.


Дарэчы, паміж Гомельскай вобласцю і расійскімі рэгіёнамі складзена 24 двухбаковыя і тры шматбаковыя дагаворы аб гандлёва-эканамічным і навукова-культурным супрацоўніцтве. 73 дагаворы аб партнёрскіх і пабрацімскіх сувязях рэалізуюцца гарадамі і раёнамі Гомельшчыны з адпаведнымі адміністрацыйнымі расійскімі адзінкамі.

Між тым, расказала начальнік упраўлення знешнеэканамічных сувязяў камітэта эканомікі Гомельскага аблвыканкама Аляўціна Саранчук, Расійская Федэрацыя застаецца для Гомельскай вобласці асноўным партнёрам.

— За сем месяцаў 2018 года яе ўдзельная вага ў знешнегандлёвым тавараабароце склала 63 %. Асноўныя прадпрыемствы, якія пастаўляюць сваю прадукцыю на экспарт: Беларускі металургічны і Рэчыцкі метызны заводы, «Гомсельмаш», «Гомельшкло», «Светлагорскхімвалакно». Нам пастаўляюць галоўным чынам сыравіну, якая забяспечвае загружанасць прадпрыемстваў: нафту, чорныя металы, прыродныя фасфаты, звадкаваныя газы, поліпрапілен і прамысловае абсталяванне.

У інвестыцыйным кірунку назіраюцца ўзаемавыгадныя тэндэнцыі. На тэрыторыі Гомельскай вобласці працуе больш за 400 прадпрыемстваў з расійскім капіталам, у тым ліку 18 з іх з'яўляюцца рэзідэнтамі СЭЗ «Гомель-Ратон». Сёлета зарэгістраваны тры новыя рэзідэнты з расійскім капіталам — прадпрыемствы па вытворчасці бытавой тэхнікі, маламесных аўтобусаў, прыбораў уліку энергарэсурсаў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Кантакты прыцягнуць кантракты

Выбар рэдакцыі

Культура

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Размова пра сучаснае стаўленне да культуры, гастролі Купалаўскага тэатра ў савецкія часы і здымкі ў фільме «Ідзі і глядзі».

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра куфэрак и вяртанне блуднага мужа.