Вы тут

Прайшоў навучальны семінар па выяўленні ахвяр гандлю людзьмі


У Мінску пад эгідай Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца прайшоў навучальны семінар па выяўленні ахвяр гандлю людзьмі сярод мігрантаў і людзей, якія шукаюць прытулак.


З 2000 года праваахоўнымі органамі Беларусі было выяўлена 11 543 злачынствы ў сферы барацьбы з гандлем людзьмі і іншымі звязанымі з ёй дзеяннямі, уключаючы педафілію. З 2002 года ідэнтыфікавана 5605 ахвяр гандлю людзьмі: 4973 падвергнуліся сексуальнай эксплуатацыі, 629 — працоўнай, і трое — канфіскацыі органаў.

Падчас семінара было абмеркавана, як трэба дзейнічаць пры выяўленні выпадкаў гандлю людзьмі. Якую дапамогу трэба аказваць у першую чаргу, калі трэба перанакіроўваць чалавека ў іншыя арганізацыі. Атрыманую інфармацыю трэнеры перададуць іншым трэнерам і валанцёрам у сваіх абласных арганізацыях.

Сяргей КУЛАКОЎ

Загаловак у газеце: Хто паклапоціцца аб мігрантах

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».