Вы тут

Канстанцінопаль адмяніў анафему кіраўніка Кіеўскага патрыярхата


Святы сінод Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы прыняў рашэнне адмяніць анафему (адлучэнне ад царквы) прадстаяцеля Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата Філарэта і кіраўніка Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (УАПЦ) Макарыя, паведаміў іерарх Канстанцінопальскага патрыярхату, мітрапаліт Гальскі Эмануіл.


У 1997 годзе, пасля таго, як Філарэт узначаліў непрызнаную царкву Кіеўскага патрыярхату, сабор Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ) адлучыў яго ад царквы, наклаўшы на яго анафему.

Сінод таксама вырашыў працягнуць працэдуру прадастаўлення царквы на Украіне Томаса аб аўтакефаліі (незалежнасці).

У Маскоўскім патрыярхаце гнеўна адрэагавалі на прынятае Канстанцінопалем рашэнне, папярэдзіўшы пра катастрафічныя наступствы, якое яно можа мець.

У фінальным дакуменце змяшчаецца таксама яшчэ чатыры пункты:

  • аб аднаўленні стаўрапігіі Сусветнага патрыярхату ў Кіеве - "адной з яго шматлікіх стаўрапігій на Украіне, якія існавалі тут заўсёды";
  • аб прызнанні незаконнай анексіі Кіеўскай мітраполіі Канстанцінопальскага патрыярхата Рускай праваслаўнай царквой 1686 года;
  • перасцярога аб небяспецы незаконнага захопу цэркваў і манастыроў ва Украіне з прычыны прынятых сінодам рашэнняў;
  • аб прызнанні іерархаў УПЦ (КП) і УАПЦ ў іх кананічным статусе і аб аднаўленні эўхарыстычных зносінаў з прыхаджанамі гэтых цэркваў.

Менавіта 89-гадовага Філарэта ў Кіеве называюць найбольш верагодным кіраўніком яшчэ не створанай незалежнай аб'яднанай украінскай праваслаўнай царквы.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.