Вы тут

Шоў для прыхільнікаў поп-культуры пройдзе ў Футбольным манежы


З 2 па 4 лістапада адбудзецца найбуйнейшы ў Беларусі фестываль фантастыкі, фэнтэзі, коміксаў і выстава-інтэрактыў гульнявой індустрыі  UniCon & Game Expo. Гэта яркае шоў для ўсіх, каму блізкая сучасная поп-культура ў любых яе праявах!


UNICON уяўляе сабой арганічны сплаў тэматычнай выставы, сцэнічнага шоу і суправаджаючых іх майстар-класаў, прэзентацый і творчых сустрэч з удзелам запрошаных гасцей, якія маюць дачыненне да сучаснай масавай культуры і тэматыцы фестывалю (аўтараў, ілюстратараў, стваральнікаў коміксаў, выдаўцоў, акцёраў, рэжысёраў і г.д.), а таксама да іншых сфер футуралагічнай накіраванасці. Канвент праводзіцца з 2012 года. Летась упершыню фестываль прайшоў сумесна з выставай гульнявой індустрыі Game Expo Minsk. Гэта дазволіла правесці цэласнае поўнамаштабнае мерапрыемства: плошча выставы склала больш за 4 000 квадратных метраў.

На UniCon—2018 будзе прадстаўлена больш за 30 фан-стэндаў фантастычных сусветаў. Кожны з іх рыхтуе інтэрактыўную забаўляльную і пазнавальную праграму і тэматычную фотазону. Любы наведвальнік зможа паўдзельнічаць у вялікім квэсце і выйграць прыз.

На фестывалі будуць прадстаўлены таксама кіберспартыўная зона, дзе пройдуць турніры па Dota2, Twitch day і Hearthstone, кансольная зона, зона распрацоўшчыкаў і зона настольных гульняў.

Задача UniCon &Game Expo.— стварыць пляцоўку для “жывых” стасункаў паміж  распрацоўшчыкамі, выдаўцамі і аматарамі камп'ютарных і настольных гульняў і коміксаў, даць магчымасць азнаёміцца  з навінкамі ў гэтай сферы, ну і, канешне, пазіцыянаваць  Беларусь як актыўнага спажыўца і ўдзельніка рынку гульнявой індустрыі.

  • Арганізатары праекта — выставачнае ўнітарнае прадпрыемства "Экспафорум"
  • Месца правядзення — Футбольны манеж (пр. Пераможцаў, 20/2, правы бок).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.