Вы тут

Прайшлі спаборніцтвы сярод прадстаўнікоў спецназу


Нядаўна прайшлі прафесійныя спаборніцтвы сярод прадстаўнікоў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння. Элітныя атрады павінны былі выканаць амаль два дзясяткі тактычных і агнявых практыкаванняў.


Самы захапляльны раўнд спаборніцтваў — дуэльная стральба. Да мішэняў — некалькі дзясяткаў метраў. На палігоне дзьмуў даволі моцны халодны вецер з парывамі да 20 метраў за секунду. Стралкам даводзілася ўлічваць славутую «папраўку на вецер». Але нягледзячы на гэта, снайперы трапна білі па чорных талерачках. На змену ім прыходзілі штурмавікі ад кожнай каманды. Спаборніцтвы ішлі на выбыванне. Найлепшыя з найлепшых закрывалі кулямі мішэнь адну за адной, нібыта падзеі адбываліся ў ціры.

— Праграма спаборніцтваў насычана практыкаваннямі, — кажа першы намеснік камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі Віктар Гулевіч. — Сёлета акцэнт быў зроблены на рэчы, больш характэрныя для падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння Узброеных Сіл. Мы працуем звычайна ў лясіста-балоцістай мясцовасці. Спецыфіка была выбрана адпаведная. І, канешне ж, вялікая ўвага была звернута на выкананне задач у гарадах і населеных пунктах.

Сярод задач, якія ставіліся перад элітай спецназа — прыкрыць напарніка, разведаць замініраваны ўчастак, правесці засаду.

— У даволі складаных умовах удзельнікі прадэманстравалі высокі ўзровень майстэрства, добрыя баявыя якасці і паказалі выдатныя вынікі, — зазначыў дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась. — Гэта добрае мерапрыемства. Эфектыўная форма сумеснай баявой падрыхтоўкі, якая дазваляе абменьвацца вопытам, развівае ўзаемадзеянне паміж байцамі і падраздзяленнямі, спрыяе росту ўзроўню баявой падрыхтоўкі.

Сёлета ў спаборніцтвах упершыню ўдзельнічалі каманды з Расіі і Узбекістана. Ад Сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі ўдзельнічалі тры каманды. У агульным заліку першае і другое месца дасталося менавіта ім. Не менш ганаровае трэцяе месца — у «Алмаза».

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Спецназ ідзе на рубеж

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».