Вы тут

Якія правы гарантаваныя мамам у Беларусі?


У Беларусі заканадаўча гарантавана права на аказанне бясплатнай медыцынскай дапамогi ў дзяржаўных установах аховы здароўя на падставе дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў, бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі ў межах пераліку асноўных лекавых сродкаў дзяцей ва ўзросце да трох гадоў і дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў, пацыентаў, якія маюць цяжкія захворванні, бясплатнае забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў, санаторна-курортнае лячэнне або аздараўленне дзяцей з выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і рэспубліканскага бюджэту і бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне або аздараўленне дзяцей, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, грашовыя выплаты за пастаноўку на ўлік да 12 тыдняў цяжарнасці, па цяжарнасці і родах, за нараджэнне дзіцяці.


Гэта замацавана ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады і ў межах Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 гады. Ахова рэпрадуктыўнага здароўя насельніцтва, стварэнне ўмоў для нараджэння здаровых дзяцей, скарачэнне дзіцячай і мацярынскай смяротнасці маюць асаблівую грамадскую значнасць і выступаюць у якасці крытэрыяў эфектыўнасці дзейнасці сістэмы аховы здароўя краіны.

Створана рознаўзроўневая сістэма аказання перынатальнай медыцынскай дапамогі цяжарным жанчынам і нованароджаным, 100% жанчын маюць доступ да дародавага i пасляродавага медыцынскага абслугоўвання. Пасля нараджэння разам з маці знаходзяцца каля 90% нованароджаных дзяцей, адзначаецца тэндэнцыя да павелічэння колькасці родаў, якія праходзяць без ускладненняў. У нашай краіне ўкаранёны рэкамендацыі СААЗ і Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у ВІЧ-кансультаванні жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту і цяжарных. Выжывальнасць немаўлятаў, якія нарадзіліся з экстрэмальна нізкай масай цела (да 1000 г) на першым годзе жыцця складае больш за 75% (2000 год – 28,4%), прафілактычнымі прышчэпкамі ахоплена 98% дзяцей. У Беларусі функцыянуюць 17 рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў, якія аказваюць профільную медыцынскую дапамогу маці і іх дзецям. У апублікаваным арганізацыяй Save the Children (англ. «Выратуем дзяцей») рэйтынгу «Індэкс мацярынства – 2015», дзе прааналізаваны дадзеныя па ўмовах для мацярынства, Беларусь заняла 25-е месца з 179 краін свету і прызнана краінай, камфортнай для мацярынства. Апублікаваныя ў 2017 годзе аўтарытэтным брытанскім медыцынскім часопісам Lancet дадзеныя сведчаць, што па выніках лячэння ў дзяцей вострага лімфібласнага лейкозу Беларусь займае 8-е месца ў свеце з 53 краін, апярэджваючы у тым ліку ЗША, Ізраіль, Японію, Фінляндыю.

Для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, прадугледжаны 11 відаў дзяржаўных дапамог. У нашай краіне ўведзена дадатковая мера падтрымкі шматдзетных сем'яў – «сямейны капітал» у памеры 10 тыс. долараў ЗША пры нараджэнні (усынаўленні) трэцяга ці наступных дзяцей.

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей» уступіў у сілу з 1 ліпеня 2017 г., у новай рэдакцыі прадугледжана ўзмацненне сацыяльнай абароны найбольш уразлівых катэгорый сем'яў – маладых спецыялістаў, студэнтаў, якія атрымліваюць дапамогу па цяжарнасці і родах у мінімальным памеры, сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, і бацькоў, якія маюць інваліднасць, а для цяжарных жанчын і маці прадугледжаны цэлы шэраг гарантый у Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь. Напрыклад, сем'ям, якія маюць дзяцей, на кожнае дзіця даюцца падатковыя вылікі, працуючым жанчынам гарантуецца водпуск па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту 3-х гадоў, а таксама права на ранейшую працу пасля яго заканчэння, а таксама правы на сацыяльны водпуск па цяжарнасці і родах. Дадатковыя прававыя гарантыі ў дачыненні да цяжарных жанчын і маці прадугледжаны патрабаваннем Працоўнага кодэксу па пытаннях звальнення работнікаў, заключэння і падаўжэння кантрактаў, прыцягнення да работ у асаблівых выпадках.

Маці, якія нарадзілі пяць і больш дзяцей, і бацькам дзяцей-інвалідаў прадугледжваецца таксама шэраг ільгот у пенсійным забеспячэнні. Шматдзетным маці, якія нарадзілі і выхавалі дзевяць і больш дзяцей і ўзнагароджаны адной з дзяржаўных узнагарод СССР за мацярынства або ордэнам Маці, з верасня 2012 года дадзена права на пенсію за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь. У цяперашні час такія пенсіі ўстаноўлены 688 шматдзетным маці Беларусі.

У Беларусі ордэнам Маці ўзнагароджаны больш за 9,5 тысячы жанчын, якія нарадзілі і дастойна выхавалі пяць і больш дзяцей. Гэты высокі знак мацярынскай доблесці заснаваны ўказам Прэзідэнта Беларусі ў 1995 годзе. З 2006 года шматдзетным маці, узнагароджаным ордэнам Маці, ажыццяўляецца аднаразовая грашовая выплата ў памеры пяціразовага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва са сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Акрамя таго, у рэгіёнах Беларусі рашэннем мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў устаноўлены розныя дадатковыя формы падтрымкаў для ўзнагароджаных гэтым ордэнам.

Вядома, мы любім маму кожны дзень. Але зацверджанае мамчына свята, Дзень маці, –  гэта яшчэ адна нагода выказаць усю сваю любоў і павагу самаму блізкаму чалавеку.

Алег ЛЕЎШУНОЎ, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па працы і сацыяльных пытаннях

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.

Грамадства

Як Брэст рыхтуецца да святкавання свайго 1000-годдзя

Як Брэст рыхтуецца да святкавання свайго 1000-годдзя

Афіцыйныя святкаванні і асноўныя мерапрыемствы гарадскога Міленіума пройдуць 6—8 верасня.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ляльку з секс-шопа, галубоў на ігрушы і дзяўчынку, якая схавала пашпарты.