Вы тут

Наша «Сямейная газета» — у ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу


11-ы раз Беларускі саюз жанчын сумесна з Міністэрствам інфармацыі падвёў вынікі рэспубліканскага творчага конкурсу «Моцная сям'я — моцная дзяржава». Адным з яго пераможцаў стаў Выдавецкі дом «Звязда» — за тэматычны дадатак «Сямейная газета».


Намеснік галоўнага рэдактара газеты «Звязда» Вольга Ануфрыева (справа) атрымлівае ўзнагароду. Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Не толькі вы, нашы паважаныя чытачы, уважліва чытаеце, дасылаеце свае лісты з падзякамі, пытаннямі і прапановамі нашай «Сямейнай газеце». Чарговы раз яе ацанілі прафесіяналы: наша выданне перамагло ў намінацыі «Найлепшыя матэрыялы ў друкаваных рэспубліканскіх СМІ». Усяго на конкурс было прадстаўлена 110 работ і ўдзельнічала больш за сем дзясяткаў сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку рэспубліканскія і рэгіянальныя газеты і часопісы, тэле- і радыёкампаніі.

— Сёлета былі прадстаўлены вельмі цікавыя работы, прычым не проста на тэму сям'і і адносін, здаровага ладу жыцця. З'явіліся новыя цікавыя падыходы да асвятлення гэтых тэм, — адзначыла намеснік старшыні ГА «Беларускі саюз жанчын», ганаровы прафесар факультэта журналістыкі БДУ Лілія АНАНІЧ. — Шмат было публікацый пра шматдзетных маці, калі гэтыя жанчыны адбыліся не толькі ў сям'і, але і як прафесіяналы.

За актыўны ўдзел у асвятленні конкурснай тэматыкі граматай Беларускага саюза жанчын узнагароджана і вядучы фотакарэспандэнт «Звязды», наша прыгажуня і працаўнічка Ганна Занкавіч.

— Гэта вельмі дастойныя работы, і газета ажывае з такімі фотаздымкамі, — засяродзіла ўвагу Лілія Ананіч падчас уручэння дыплома.

Узнагароджванне пераможцаў конкурсу прайшло ў межах круглага стала, прысвечанага пытанням паляпшэння здароўя жанчын і ўмацавання прэстыжу інстытуту сям'і, які адбыўся пад эгідай Беларускага саюза жанчын у межах Тыдня маці. Акрамя членаў гэтай грамадскай арганізацыі, у ім узялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства інфармацыі, сталічнага і рэгіянальных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання, аб'яднанняў шматдзетных бацькоў і іншыя.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Мы стараліся і перамаглі!

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.