Вы тут

Нашы грузавікі наўпрост пойдуць у рэгіёны Расіі


У Яраслаўлі адкрылі першы монабрэндавы дылерскі цэнтр МАЗ.

Беларускі аўтафлагман адкрыў яго разам з рэгіянальным мясцовым цэнтрам «Аўтадызель», буйным расійскім пастаўшчыком запчастак, рухавікоў і аўтамабіляў.


У монабрэндавым аўтацэнтры будуць прадстаўлены папулярныя мадэлі грузавікоў і спецыяльнай тэхнікі МАЗ. Там жа яраслаўскія прадпрыемствы змогуць дамовіцца аб набыцці новай аўтатэхнікі з улікам індывідуальных пераваг. Пастаўляць тэхніку будуць напрамую з Мінскага аўтазавода ў сціслыя тэрміны. Акрамя таго, у дылерскім цэнтры будуць абслугоўваць беларускія грузавікі: у хуткім часе плануецца адкрыццё станцыі тэхнічнага абслугоўвання МАЗ.

Мяркуецца, што адкрыццё гэтага аўтацэнтра дазволіць павялічыць пастаўкі беларускай тэхнікі ў Яраслаўскую вобласць. Некалькі аўтамабіляў былі перададзеныя пакупнікам ужо на цырымоніі адкрыцця — ключы ад грузавікоў асабіста ўручыў камерцыйны дырэктар завода Генадзь Скітаў.

«Адкрыццё аўтацэнтра звязана з імкненнем павялічыць аб'ёмы продажаў і павысіць якасць абслугоўвання аўтатэхнікі ў гэтым перспектыўным расійскім рэгіёне. Акрамя таго, гэта аўтаматычна пацягне за сабой павелічэнне аб'ёму закупак рухавікоў Яраслаўскага маторнага завода», — растлумачыў Генадзь Скітаў.

«МАЗ — гэта традыцыя кааперацыі з яраслаўскай зямлёй, якая налічвае не адно дзесяцігоддзе, — дадаў дэпутат Дзярждумы Ілья Осіпаў. — Спадзяюся, што калі-небудзь не толькі грузавікі будуць стаяць на пляцоўцы каля дылерскага цэнтра, але і грамадскі транспарт, з'явяцца аўтобусы, і гэта дасць развіццё яшчэ і ўнутрыгарадской транспартнай сістэмы».

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».