Пенсіянерка нападпітку з нажом у руках сагнала з вясковай крамы веласіпед.
Гэты неардынарны выпадак адбыўся ў Мастоўскім раёне. Жыхарка суседняга Ваўкавыскага раёна ў стане моцнага алкагольнага ап'янення зайшла ў гандлёвую залу крамы і паспрабавала выкаціць з яе двухколавы транспарт. Прадавец зрабіла заўвагу, на што пенсіянерка выхапіла нож. Далей жанчына выйшла з веласіпедам з будынка, але кінула «здабытак» непадалёку. Работніца крамы тым часам выклікала міліцыю.
Па інфармацыі УУС Гродзенскага аблвыканкама, жанчына 1959 года нараджэння раней да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася, у яе вышэйшая адукацыя. Растлумачыць нешта падазраваная не здолела. Прызначана судова-псіхіятрычная экспертыза.
Сяргей РАСОЛЬКА
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».