Вы тут

Вячоркі ў вясковай хаце


Пасядзелкі-прыпеўкі-прытанцоўкі. Яны прайшлі ў вёсцы Неглюбка Веткаўскага раёна падчас “Летніка па ткацтве” і сталі своеасаблівай асаблівасцю праграмы школы майстроў. Танцы "па-тутэйшаму" - гэта не толькі традыцыя вясёлага баўлення вольнага часу нашых бацькоў і дзядоў, але  і свая манера танцавання ў кожным рэгіёне. На шчасце, гэтыя манеры захаваліся і дайшлі да нашага часу. Прынамсі, на Гомельшчыне.


- Побытавыя танцы пад гармонік сёння ў “трэндзе”, - кажуць маладыя людзі з Гомеля, якія аб’ядналіся, каб вывучаць танцы і праводзіць вячоркі ў ранейшым стылі.

Ініцыятары неглюбскіх вячорак - кіраўнік гомельскай школы традыцыйнага танца, інжынер па адукацыі Дзмітрый Тарасаў, а таксама гарманіст Віктар Шыпкоў. У сялянскай хаце яны развучвалі, а потым прытопвалі ў такт вясёлым полькам, кракавяку, "карапэту", "матлёту", "базару", "субоце", "Лявонісе" і іншым танцам і скокам.

- У нашым “куфары” больш за трыццаць народна-бытавых танцаў. Мы заўсёды выконваем іх, вучым кожнага, хто жадае спрычыніцца да танцавальнай спадчыны. Прапагандуем сваю культуру і традыцыі, -  кажа Дзмітрый Тарасаў і прыгадвае: - Яшчэ пяць гадоў таму я яшчэ не ведаў, што буду завадатарам падобных сустрэч, апранаць кашулю з вышыванкай, біць падлогу абцасамі сваіх хромавых ботаў.

У гарманіста Віктара Шыпкова прафесія надзвычай адказная, ён – оперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў Гомельскага райвыканкама. Мае званне старшага лейтэнанта. Але праца не перашкаджае афіцэру і маладому бацьку (у яго трое немаўлят) граць, удзельнічаць у маладзёжных імпрэзах.

Віктар - апантаны захавальнік культурных традыцый сваёй роднай вёскі Маркавічы. Падчас вучобы ў школе навучыўся іграць на гармоніку, ведае манеру ігры мясцовых гарманістаў, сыграе любы танец. Сабраў цэлую калекцыю гармонікаў. Адзін з іх – працы рук неглюбскага майстра Пятра Прыходзькі - любімы інструмент Віктара.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота і відэа аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

У нядзелю яўрэі святкуюць Новы год дрэў

У нядзелю яўрэі святкуюць Новы год дрэў

На гэта свята асаблівым чынам спажываюць розную садавіну, запіваючы келіхамі добра разбаўленага віна.

Грамадства

Як задаволіць кадравы голад у сферы ІТ?

Як задаволіць кадравы голад у сферы ІТ?

Работадаўцы кажуць, што быць добрым праграмістам і ўмець пісаць код для эфектыўнай работы ўжо недастаткова.

Культура

Балельшчыкі II Еўрапейскіх гульняў ужо рэзервуюць вясковыя гатэлі

Балельшчыкі II Еўрапейскіх гульняў ужо рэзервуюць вясковыя гатэлі

«Адышоў час, калі гасцям патрэбныя былі толькі «чарка і скварка», ім ужо цікавыя музеі, культурная праграма».