Вы тут

У БДУ стартуе новы адукацыйны сезон “Акадэміі камунікацыі”


Першы занятак  “З парога ў камунікацыю. Найлепшыя камунікацыйныя кейсы 2018 года” адбудзецца 18 кастрычніка на факультэце журналістыкі БДУ (вул. Кальварыйская, 9). Пачатак у 18.15.


Асаблівасцю адукацыйнага праекта з'яўляецца яго фармат “роўны навучае роўнага”. Студэнты спецыяльнасці "Інфармацыя і камунікацыя" выступаюць у ролі не толькі арганізатараў, але і спікераў перад слухачамі школы. Праграма праекта ўключае майстар-класы і трэнінгі вядучых беларускіх спецыялістаў у галіне камунікацыі, а таксама інтэрактыўныя гульні.

Першым запрошаным спікерам стане дырэктар па сувязях з грамадскасцю кампаніі Wargaming у СНД Іван Кузняцоў. Госць раскажа пра арганізацыю Дня танкіста і ў фармаце інтэрактыўнай дыскусіі адкажа на пытанні аўдыторыі.

У гэтым годзе канцэпцыя “Акадэміі камунікацыі” перанясе слухачоў у камунальную кватэру — месца, дзе ў канцэнтраваным выглядзе сутыкаешся з самымі рознымі праявамі камунікацыі.

“Мы пастараемся зрабіць так, каб заняткі ў новым сезоне не абмяжоўваліся фарматам лекцый ад студэнтаў і запрошаных спікераў. У гэтым годзе слухачы змогуць удзельнічаць у трэнінгах, ток-шоу, дыскусіях і дэбатах аб трэндах у камунікацыі, вырашаць камунікацыйныя задачы рэальных беларускіх кампаній”, — падкрэслівае выкладчык кафедры тэхналогій камунікацыі, куратар праекта Лікія  Яніцкая.

Усяго запланавана 12 заняткаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.