Гэтая гісторыя мела месца яшчэ тры з паловай месяцы таму, але стала вядома пра яе толькі зараз.
30 чэрвеня на аўтадарозе Орша — Магілёў адбылося масавае дарожна-транспартнае здарэнне. 71-гадовы жыхар Магілёва ехаў у кірунку Магілёва. Каля адной з вёсак ён здзейсніў абгон па сустрэчнай паласе, але памыліўся пры манеўры і ўрэзаўся на ёй у іншы аўтамабіль. Кіроўца гэтага аўтамабіля, 38-жыхарка Шклова, страціла кіраванне. Цяпер ужо яе аўтамабіль вынесла на сустрэчную паласу, дзе якраз у гэты час ехаў "Рэно Меган". Ім кіравала 41-гадовая жыхарка Шклова, якая ехала разам з 11-гадовым дзіцем. Малы быў прышпілены рэменем бяспекі і знаходзіўся ў аўтакрэсле, але гэта не ўратавала яго ад траўмы.
Так атрымалася, што ў гэты час па дарозе праязджаў старшы лейтэнант Дзяніс Астапаў, які праходзіць службу ў ваенкамаце Шклоўскага раёна. Дамо яму слова.
— Я ўбачыў, што на краі дарогі стаіць пабіты аўтамабіль. Прытармазіў. Спытаўся, што тут адбываецца. Мне сказалі, што дзве машыны сутыкнуліся, яшчэ адну адкінула ўніз, у зараслі кукурузы.
Афіцэр кінуўся на дапамогу. У машыне, якая з'ехала ў кукурузу, ён убачыў у ненатуральнай позе хлопчыка, які быў заціснуты паміж сядзеннямі.
— Малы не разумеў, што адбываецца. Толькі спытаў: "Дзе мама?" і крыху пазней сказаў, патузаўшыся, што ў яго баліць нага.
У гэты час да машыны падбег яшчэ адзін кіроўца, дальнабойшчык. Разам з Дзянісам Астапавым яны сталі ламаць дзверы паламанага аўто, размаўляць з хлопчыкам, супакойваць яго, запэўніваць, што зараз прыедуць ратавальнікі, урачы і дапамогуць яму.
Пасля таго як на месца падзей прыбылі экстранныя службы, Дзяніс Астапаў паведаміў пра ўсе вядомыя яму акалічнасці аварыі і паехаў далей.
А нядаўна да міністра абароны звярнуліся сваякі пацярпелых у гэтым ДТЗ, выказаўшы велізарную ўдзячнасць у адрас старшага лейтэнанта Астапава. Яны дзякавалі яму за тое, што не застаўся абыякавым, што дапамагаў сваімі рашучымі дзеяннямі.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!