Вы тут

Як Дзень маці адзначаюць у войску?


14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці – самага роднага чалавека ў жыцці кожнага чалавека. Сэрца сапраўднай маці хвалюецца за сваіх дзяцей на працягу ўсяго жыцця. У тым ліку і тады, калі сыны ідуць служыць у войска.


Менавіта таму да Дня Маці ў воінскіх часцях і злучэннях праходзяць Дні адчыненых дзвярэй. Напрыклад, у 56-м асобным палку сувязі вырашылі запрасіць некалькі дзясяткаў маці ваеннаслужачых на экскурсію па ваенным гарадку, наведаць казармы, у якіх жывуць іх сыны, паглядзець экспазіцыю музея баявой славы і стаць гледачамі святочнага канцэрта.

- Для ваеннаслужачых падрыхтаваны сюрпрыз – мы іх адпусцім у звальненне на перыяд да трох сутак, каб яны пабылі дома са сваімі роднымі,  - кажа намеснік камандзіра 56 асобнага палка сувязі па ідэалагічнай працы - начальнік аддзялення ідэалагічнай работы падпалкоўнік Андрэй Ганчароў. -Такія мерапрыемствы мы праводзім штогод. Але кожны раз стараемся ўнесці пэўную разынку. Сёлета, напрыклад, салдаты і сяржанты падрыхтавалі для іх спецыяльны відэаролік.

Да сержанта Ягора Кучынскага прыехалі бацькі. Маці, Анжэла Уладзіміраўна, тут ужо не ўпершыню.

- Мы ўжо наведвалі казарму, глядзелі ўмовы, у якіх ён жыве. Прыязджаюць сюды і дзядзька, і цётка, і сястра, і дзяўчына… Ніякіх перашкод тут няма. Скаргаў таксама.

Ягор служыць ужо амаль год. Зараз ён – камандзір радыёстанцыі. Яму засталося яшчэ амаль 6 месяцаў у войску. Свой далейшы шлях ён ужо вызначыў.

- Па працы ёсць пэўныя задумы. Таксама буду паступаць у эканамічны ўніверсітэт на завочнае аддзяленне. А за год, які я правёў у арміі, я шмат чаго перагледзеў. Так, былі думкі, што лад жыцця трэба змяніць. Ды і пачаў больш цаніць тое, да чаго раней ставіўся не так сур’ёзна. Гэта адносіны з бацькамі, сябрамі…

Усе  маці, запрошаныя ў полк, атрымалі кветкі, падзячныя лісты і граматы.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Асваенне адчужэння. Што паглядзець падчас экскурсіі ў радыяцыйнай зоне?

Асваенне адчужэння. Што паглядзець падчас экскурсіі ў радыяцыйнай зоне?

Ці небяспечныя такія «вылазкі» і колькі яны каштуюць?

Грамадства

Мітрапаліт Павел: Я ўдзячны, што Гасподзь павёў мяне па гэтым шляху

Мітрапаліт Павел: Я ўдзячны, што Гасподзь павёў мяне па гэтым шляху

Уладыка расказаў, чаму з асцярогай упершыню ехаў у Мінск у якасці мітрапаліта.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Добрая жонка і дома рай, а благая — хоць цягу дай

Грамадства

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Аўтар «Звязды» расказвае на прыкладзе сваёй сям'і.