Вы тут

70 трыльёнаў долараў


40 гадоў палітыкі рэформаў і адкрытасці сталі часам імклівага росту інвестыцый у асноўныя фонды ў Кітаі, якія выступалі адной з найважнейшых рухаючых сіл развіцця нацыянальнай эканомікі, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.


Сукупны аб'ём інвестыцый за 1981-2017 гг.  склаў 490 трлн юаней (каля 70 трлн долараў), сярэднегадавы рост - 20,2 працэнта, адзначаецца ў дакладзе Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР. Паводле прыведзеных у ім дадзеных, у 2017 годзе, як частка інвестыцый у асноўныя фонды 132 трлн юаней было ўкладзена ў будаўнічыя праекты, а ў 1980 годзе гэты паказчык складаў усяго 482,2 млрд юаняў.  2017 год стаў рэкордным з пачатку правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці ў Кітаі, як па колькасці бягучых аб'ектаў будаўніцтва (890 тыс. па ўсёй краіне), так і здадзеных у эксплуатацыю (620 тыс.).

Доля прыватнага сектара эканомікі ў агульным аб'ёме інвестыцый, якая складала ў 2004 годзе 41,7 працэнта, вырасла ў 2012-м да 62,4 працэнта  Усяго за 2013-2017 гг.  прыватны сектар уклаў 175 трлн юаней, пры сярэднегадовым павелічэнні на 13,7 працэнта  (што на 0,4 працэнтнага пункта вышэй агульнанацыянальнага паказчыка), на яго долю прыйшлося 63,2 працэнта ўсіх інвестыцый за дадзены перыяд, вынікае з дакладу Дзяржстата.

Інвестыцыі ўнеслі важкі ўклад у эканамічны рост.  Калі ў 1978 годзе норма назапашванняў (капіталаўтварэння) складала ў Кітаі 38,9 працэнта,то ў 2011 годзе яна дасягнула 48 працэнтаў,  дзякуючы высокім тэмпах росту з 2003 года.  Гэта было максімальнае значэнне за ўвесь час правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці.  Пасля правядзення ХVІІІ з'езда Камуністычнай партыі Кітая (2012 год)  кітайская эканоміка, якая знаходзілася да гэтага часу ў празмернай залежнасці ад інвестыцый і экспарту, пачала ўсё больш абапірацца на ўнутранае спажыванне, інвестыцыі і экспарт для забеспячэння свайго росту.  У 2017 годзе норма назапашванняў знізілася да 44,4 працэнта, што на 9,2 працэнтнага пункта ніжэй за паказчык выдаткаў на канчатковае спажыванне, пры гэтым ўклад інвестыцый у эканамічны рост склаў 32,1 працэнта., тады як выдаткі на канчатковае спажыванне - больш за 58  працэнта, адзначаецца ў дакладзе.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.