Вы тут

Сетка станцый з антывандальнымі роварамі з'явіцца ў Брэсце


У Брэсце да тысячагоддзя горада ўкараняць сістэму сумеснага выкарыстання ровараў (велашэрынг), паведаміў БЕЛТА кіраўнік групы транспартнай мабільнасці праекта "СімбіёСіці" пры Брэсцкім гарвыканкаме Сяргей Талатай.


Праект развіваюць гарвыканкам, Дзяржаўтаінспекцыя, велаактывісты і група кампаній "СТіМ". Ён прадугледжвае стварэнне разгалінаванай сеткі станцый з антывандальнымі роварамі. Аплата за карыстанне экалагічна чыстым відам транспарту будзе праводзіцца з дапамогай адмысловай праграмы.

На першапачатковым этапе ў Брэсце будзе ўстаноўлена да дзесяці шэрынгавых станцый. Найбольш буйныя з іх размесцяцца на турыстычным кальцы. Першы пункт велапракату будзе побач з чыгуначным і аўтобусным вакзаламі. Адтуль маршрут праляжа ўздоўж папулярнай вуліцы Савецкая - па вуліцах Арджанікідзэ, Камсамольская, 17-га верасня - да праспекта Машэрава. Вялікія станцыі прадугледжаны ў раёне помніка 1000-годдзю, ЦУМа, гасцініцы "Інтурыст", каля Брэсцкай крэпасці, яшчэ адна запланавана ў адваротным кірунку - па вуліцы К.Маркса.

Паміж сабой станцыі пракату звяжа сетку веладарожак. Часткова яны будуць пралягаць па ходніках, а таксама знаходзіцца ў межах праезнай часткі. Так, эксперыментальная разметка, якая аддзяляе паласу для руху веласіпедыстаў, ужо нанесены на вуліцы 17-га верасня. Увесну аналагічныя веладарожкі з'явяцца на вуліцах Арджанікідзэ, Камсамольская, К.Маркса.

Выбар рэдакцыі

Культура

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Размова пра сучаснае стаўленне да культуры, гастролі Купалаўскага тэатра ў савецкія часы і здымкі ў фільме «Ідзі і глядзі».

Грамадства

Зваршчык з Мсціслава стварае ўнікальныя жалезныя скульптуры

Зваршчык з Мсціслава стварае ўнікальныя жалезныя скульптуры

Аляксандра Папова ў Мсціславе ведаюць усе.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра куфэрак и вяртанне блуднага мужа.