Вы тут

Забарона на рыбалоўства ўводзіцца на ўчастках Нёмана і Аўгустоўскага канала


З 15 кастрычніка да 15 красавіка ўводзіцца забарона на аматарскае рыбалоўства на ўчастку Нёмана ў раёне водазабору каўшовага тыпу ААТ "Гродна Азот" каля вёскі Пагараны Гродзенскага раёна. Пад забарону трапіў участак працягласцю ў 50 метраў ад межаў водапрыёмнага каўша водазабору ўверх і ўніз па цячэнні, а таксама тэрыторыя водазабору.

Акрамя таго, забарона на аматарскае рыбалоўства уведзена на ўчастку Аўгустоўскага канала на адлегласці 350 метраў ад месца яго ўпадзення ў Нёман да дальняга ад ракі краю бетоннага прычала для судоў "Дзмісевічы". Абмежаванні тут таксама будуць доўжыцца да 15 красавіка.

У выпадку незаконнай здабычы парушальніку пагражае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь, таксама давядзецца пакрыць нанесеную навакольнаму асяроддзю шкоду. Напрыклад, за адну асобіну судака — 18 базавых велічынь, ляшча або шчупака — 9 базавых. За акуня, плотку або гусцяру прыйдзецца пакрыць 3 базавыя велічыні. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Гродзенскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефоне 8 (0152) 52-13-38.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.