Вы тут

Каля 2,1 тыс. ліфтаў плануецца замяніць у Мінску ў 2019 годзе


У 2019 годзе ў мінскіх шматпавярховіках плануецца замяніць каля 2,1 тыс. ліфтаў, паведаміў сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме генеральны дырэктар аб'яднання "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Юрый Кукашук, перадае БЕЛТА.


У бягучым годзе ў горадзе абнавілі больш за 860 ліфтаў з амаль 1,2 тыс., якія падлягаюць замене.

Замена ўключае дэмантаж старога механізму, агульнабудаўнічыя работы, дыспетчарызацыю, ўстаноўку новага пад'ёмніка і наладку абсталявання. Ліфты, якія эксплуатуюцца больш за 25 гадоў, падвяргаюцца дыягностыцы. Затым незалежная камісія выносіць заключэнне аб працаздольнасці канструкцый і абсталявання.

У 2020 годзе ў Мінску таксама прадугледжана замена амаль 2,1 тыс. ліфтаў.

Як паведамлялася, у адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы ў Беларусі праводзіцца маштабная мадэрнізацыя ліфтавага абсталявання. Работы арганізуюцца паэтапна да 2020 года, да іх па выніках падрадных таргоў прыцягваюцца спецыялізаваныя арганізацыі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.