Вы тут

Кінафестываль «Лістапад» абвясціў фільм адкрыцця


Юбілейны 25-ы «Лістапад», цырымонія адкрыцця якога адбудзецца 2 лістапада ў кінатэатры «Масква», стартуе з карціны польскага рэжысёра Паўла Паўлікоўскі «Халодная вайна». Чорна-белая, з незвычайным квадратным фарматам і прыватнай гісторыяй на фоне гістарычных пераломаў меладрама ўжо прынесла яе аўтару ўзнагароду Канскага кінафестывалю як найлепшаму рэжысёру і вылучэнне на «Оскар» ад Польшчы.


Беларускі глядач памятае папярэднюю карціну польскага рэжысёра — оскараносную «Іду», якая ў 2013 годзе атрымала «золата» і «серабро» «Лістапада», гэта значыць дзве галоўныя яго ўзнагароды.

«Халодная вайна» — гэта lоvе-stоrу інтэлігентнага дырыжора фальклорнага ансамбля Віктара і неадукаванай артысткі ансамбля Зулы — гэтак жа, дарэчы, звалі бацькоў Паўла Паўлікоўскі, якім прысвечаны фільм. На фоне пасляваеннай камуністычнай Польшчы, у Варшаве, Берліне, Югаславіі, Парыжы, з усімі супярэчнасцямі часу, якія ўмешваюцца ў жыццё герояў, з джазам і фальклорнымі матывамі Віктар і Зула дзесяцігоддзямі то знаходзяць адно аднаго, то губляюць.

«Адкрыць 25-ы «Лістапад» карцінай «Халодная вайна» — для нас сімвалічны жэст, бо таксама, як наш фестываль, фільм Паўла Паўлікоўскі кажа аб галоўнай праблеме, уласцівай камуністычнаму лагеру, а цяпер ужо посткамуністычнай прасторы, — супрацьстаянню Усходу і Захаду. Фільм сапраўды адлюстроўвае існаванне двух светаў і дзвюх сістэм, але па сутнасці «Халодная вайна» — не палітычнае кіно. Карціна кажа пра тое, як гэтыя граніцы хочацца сцерці, як хочацца жыць і любіць, як неабходна адчуваць свабоду. Яна падымаецца над ідэалогіяй, палітыкай, соцыумам, што перашкаджаюць людзям быць шчаслівымі», — гаворыць праграмны дырэктар «Лістапада» Ігар Сукманаў.

У карціне можна пачуць як дэкадэнцкі для нашых 1950-х джаз, так і «Кантату пра Сталіна». Убачыць як жорсткую сістэму — «жалезную заслону», абвінавачанне ў здрадзе, лагер, так і рамантычную гісторыю кахання. Як счытаць знакі часу і гістарычны кантэкст, так і спазнаць універсальную гісторыю.

Заснавальнікамі «Лістапада» выступаюць Міністэрства культуры і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Арганізатарам — Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн».

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.