Вы тут

Археолагі знайшлі імавернае месца пахавання бацькі Ефрасінні Полацкай


Сёлета археолагі, якія даследуюць Спаса-Праабражэнскую царкву і прылеглую да яе тэрыторыю, адшукалі падземны храм-пахавальню, аналагаў якому на ўсходнеславянскай прасторы няма, паведамляе сайт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (студэнты і выкладчыкі гэтай установы прымаюць у раскопках самы непасрэдны ўдзел).


Аб'ект сапраўды ўнікальны, сцвярджаюць даследчыкі. Гэта невялікі падземны храм — ніжні ярус асобнай пабудовы, якая была ўзведзена непасрэдна каля сцен Спаскага сабора адначасова з галерэяй з той жа цэглы (плінфы), што і сцены самога храма. Падобныя падземныя пахавальныя збудаванні амаль невядомыя на тэрыторыі Старажытнай Русі. Ён быў пабудаваны як пахавальня адной асобы, можа быць, дзвюх, калі іх пакласці ў гэтую нішу разам. Сама ніша невялікая, усяго каля 1 метра 40 сантыметраў даўжынёй і глыбінёй 50 сантыметраў. Хутчэй за ўсё, будавалася яна ўжо не для таго, каб пакласці цела, а для таго, каб прынесці туды з месца першапачатковага пахавання нейкія мошчы.

Пакуль саму нішу археолагі не ўскрылі — раскопкі вядуцца літаральна па сантыметры, каб не прапусціць ніводнага артэфакта. Але ёсць меркаванне, што ў яе прападобная Ефрасіння перанесла мошчы свайго бацькі, полацкага князя Георгія, які быў высланы кіеўскім князем у Канстанцінопаль і сканаў на чужыне. Каму яшчэ асветніца магла аддаць такую пашану?

«У адрозненне ад вялікіх князёў літоўскіх і князёў кіеўскіх, пра месцы пахавання полацкіх уладароў мы не ведалі нічога, — гаворыць Аляксей Коц, старшы выкладчык кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржуніверсітэта. — Сёлета работа паступова ўжо згортваецца. Але мы чакаем, што пры адкрыцці пахавальнага аркасолія ў падземным храме мы ўсё ж зможам знайсці парэшткі аднаго з полацкіх князёў — князя Святаслава-Георгія — бацькі Ефрасінні Полацкай. Калі такое здарыцца, то гэта будзе «бомба» ў свеце гісторыі і археалогіі!»

Эмілія ШЭЛЕСТ

Загаловак у газеце: А імя яму — Георгій

Выбар рэдакцыі

Культура

Як  мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Як мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Наватар, «шасцідзясятнік», ваяўнічы аптыміст — гэта ўсё пра яго.

Грамадства

Як ператварыць звычайны ўрок беларускай літаратуры у творчую майстэрню?

Як ператварыць звычайны ўрок беларускай літаратуры у творчую майстэрню?

Настаўнікі ўпэўнены: ці будуць вучні чытаць, у многім залежыць ад іх саміх. 

Эканоміка

Петришенко: Называть ЕАЭС экономическим союзом сегодня можно только авансом

Петришенко: Называть ЕАЭС экономическим союзом сегодня можно только авансом

Однако наша страна надеется, что это временные трудности.

Грамадства

Апублікаваны поўны тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі

Апублікаваны поўны тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі

Дзяржаўным органам і іншым арганізацыям даручана кіравацца палажэннямі канцэпцыі ў практычнай дзейнасці.