Вы тут

Кастрычнік у Маі


Адзіная ў Беларусі вёска — цёзка пятага месяца года — Май знаходзіцца за дзесяць кіламетраў ад партовага горада Рэчыца ў паўднёвым напрамку.


Паварот на вёску пазначаны дарожным указальнікам, і прамінуць яго немагчыма. Як расказваюць сталыя жыхары — а жывуць цяпер у вёсцы пенсіянеры і дачнікі, назва Май — спадчына эпохі пераўтварэнняў і перайменаваннняў дасталася былой вёсцы Дзюрдзева яшчэ ў 1925 годзе. Але майскіх жыхароў і сёння часам называюць па-ранейшаму — дзюрдзеўцы. І ў гэтым ёсць своеасаблівы знак роду, радзімы. Такімі думкамі са мною падзяліўся найстарэйшы жыхар і адзіны вясковы музыкант Іван Ярац. Івана Савельевіча лічаць добрым гаспадаром: у свае восемдзесят два ён трымае каня, лёгка спраўляецца з гаспадаркай і за доўгае жыццё не згубіў аптымізму.

Кастрычнік у Маі, як і ў кожнай беларускай вёсцы, — не толькі прыгожая пара года, але і адказны час. Людзі рыхтуюцца да зімы: пераворваюць агароды, зносяць у склеп ураджай бульбы, гарбузоў і яблыкаў, лічаць куранят ды іншую свойскую птушку і жывёлу. У пенсіянераў Аляксандра і Галіны Гарманенкаў спраўная гаспадарка — атара авечак, чарада гусей, трусы. Двор і пляцоўка перад сядзібай — узор дбайнай руплівасці, працавітасці і культуры. Сёлета Гарманенкі адзначылі сваё шлюбнае 39-годдзе. А яшчэ Аляксандр — школьны сябар паэта Анатоля Сыса, разам хадзілі ў Заспенскую школу.

«Май — мая Бацькаўшчына, тут прайшло маленства і юнацтва», — зазначае Аляксандр. А яго другая палавінка, Галіна, працягвае: «На зямлі трэба працаваць, падтрымліваць парадак, але сама прырода, цішыня і чыстае паветра даюць нам сілы і сапраўдную асалоду!»

Па-суседству з Гарманенкамі жыве былы марак-флотавец, а цяпер — агароднік-садавод Аляксандр Дзімітраў. Ён не спяшаецца з'ехаць у горад, бо на папячэнні гадавалая козачка, ды і не ўсе яблыкі і грушы зняты з дрэў. Пяць гадоў, як параднілася з маёўцамі сям'я дачнікаў Паддубных з Рэчыцы. Рыгор і Наталля купілі дом на краі вёскі і з вясны да восені праводзяць тут час. Іхнія дзеці Максім і Таццяна ўзялі на сябе клопат пра зямлю і ўраджай.

Аляксандр Булавецкі, Надзея Богуш і яе сястра Кацярына, Зінаіда Болева, якіх я сустрэў, наведваючы кастрычніцкі Май, — пенсіянеры. Восень жыцця яны таксама сустракаюць на сваёй малой радзіме.


Жыхары Мая  Аляксандр і Галіна Гарманенкі разам ужо 39 гадоў.

Анатоль КЛЯШЧУК

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

На фестывалі згадалі і даўнюю традыцыю — услаўляць завяршэнне земляробчага года абрадамі ў гонар Багача. 

Грамадства

Як у Слаўгарадскім раёне апякуюць пенсіянераў

Як у Слаўгарадскім раёне апякуюць пенсіянераў

Дом у Лапацічах нічым асабліва не выдзяляецца сярод іншых...

Палітыка

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Па выніках перамоў у Мінску яны прынялі сумесную заяву.

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.