Вы тут

Сінод РПЦ разарваў эўхарыстычныя зносіны з Канстанцінопальскім патрыярхатам


Святы сінод Рускай праваслаўнай царквы прыняў рашэнне аб поўным разрыве эўхарыстычных зносінаў з Канстанцінопальскім патрыярхатам. Пра гэта сёння журналістам заявіў кіраўнік аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, перадае БЕЛТА.


РПЦ спадзяецца на тое, што Канстанцінопальскі патрыярх зменіць сваё стаўленне да існуючай царкоўнай рэальнасці, адзначыў мітрапаліт.

Акрамя таго, сінод спадзяецца, што ва Украіне не будзе сутыкненняў на гэтай глебе, падкрэсліў ён. "Мы чулі запэўніванні Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, што ўсе вернікі будуць мець магчымасць хадзіць у тую царкву, якой яны належаць, што ніякіх перашкодаў гэтаму правіцца не будзе. Мы спадзяемся на тое, што гэтыя абяцанні будуць выкананыя", - сказаў мітрапаліт Іларыён.

Кіраўнік аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату адзначыў, што парафіянам на такое рашэнне трэба рэагаваць спакойна. "У практычным плане гэта рашэнне азначае, што мы не зможам здзяйсняць сумесныя набажэнствы з Канстанцінопальскім патрыярхатам. Нашы архірэі і святары не змогуць удзельнічаць у здзяйсненні літургіі сумесна з іерархамі, святарамі Канстантынопальскага патрыярхату, свецкія не змогуць прычашчацца ў яго храмах", - растлумачыў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».