Вы тут

Запрашаюцца юныя чытальнікі


Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі прапануе юным аматарам мастацкага чытання паўдзельнічаць у творчым конкурсе чытальнікаў беларускай паэзіі.


Адборачныя туры пройдуць ва ўстановах культуры з лістапада па сакавік 2019 года. Узрост удзельнікаў творчага спаборніцтва — да 30 гадоў. Конкурс праводзіцца пры партнёрстве і ўдзеле Асацыяцыі абароны інтэлектуальнай уласнасці «БелБрэнд».

Вынікі будуць падведзены ў маі будучага года падчас гала-канцэрта на Мінскім гарадскім фестывалі беларускай паэзіі і песні. Лаўрэаты атрымаюць дыпломы фестывалю, памятныя статуэткі і падарункі, а таксама змогуць выступіць на гала-канцэрце фэсту.

Удзельнікам конкурсу прапануюць прачытаюць два творы: верш класіка беларускай паэзіі і верш сучаснага беларускамоўнага ці рускамоўнага паэта Беларусі.

Конкурсныя творы і заяўкі на ўдзел у творчым спаборніцтве з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, года нараджэння, адраса, навучальнай установы і кантактнага тэлефона накіроўваць на адрас: 220034, вул. Фрунзэ, 5, каб. 309, г. Мінск. Або на электронную пошту: mgo-oo-spb@mail.ru.

Заяўкі прымаюцца да 1 сакавіка 2019 года. Тэлефон для даведак: 392-59-06; 335-28-18.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.