Вы тут

Аналітыкі лічаць, што беларуская ахова здароўя лепшая за амерыканскую


Беларусь заняла 49-е месца ў рэйтынгу эфектыўнасці нацыянальных сістэм аховы здароўя, які падрыхтаваў Bloomberg.


Фота: sputnik.by

Агенцтва склала рэйтынг эфектыўнасці нацыянальных сістэм аховы здароўя на аснове дадзеных 2014 і 2015 гадоў, прадастаўленых Сусветным банкам, СААЗ, МВФ і іншымі структурамі.

У новым рэйтынгу эфектыўнасці нацыянальных сістэм аховы здароўя Беларусь заняла 49-е месца з 56 краін. У параўнанні з мінулым годам рэспубліка апусцілася на адну пазіцыю ніжэй. Зрэшты, Беларусь апярэджвае ў ім такія краіны, як ЗША і Расійская федэрацыя.

Лідэр рэйтынгу - Ганконг, на другім месцы - Сінгапур, на трэцім - Іспанія. З постсавецкіх краін у рэйтынг трапілі таксама Казахстан і Азербайджан.

Пры складанні рэйтынгу ўлічваюцца чаканая працягласць жыцця і выдаткі ў сферы на душу насельніцтва. Лічаць індэкс толькі для тых краін, дзе працягласць жыцця складае ад 70 гадоў, а ВУП на душу насельніцтва - больш за пяць тысяч долараў ЗША. Таксама патрабаванне для ўваходжання ў рэйтынг - насельніцтва ад пяці мільёнаў чалавек.

Sputnik.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.