Вы тут

У Расонскім раёне муж забіў жонку і здзейсніў суіцыд


13 кастрычніка 2018 гадоў ў адной з вёсак Расонскага раёна былі знойдзены целы мужчыны і жанчыны.


Са слоў аднавяскоўцаў, перыядычна паміж імі ўзнікалі канфлікты на бытавой глебе. Часам мужчына яе збіваў, аднак жанчына адмаўлялася прыцягваць яго да адказнасці.

Паводле папярэдняй версіі, у той дзень мужчына збіў жанчыну, прычыніўшы тым самым апошняй цялесныя пашкоджанні, ад якіх яна памерла на месцы здарэння. Пасля чаго ён, як мяркуецца, скончыў жыццё самагубствам у адной з гаспадарчых пабудоў у двары дома па месцы жыхарства.

Следча-аператыўнай групай агледжана месца здарэння, адабраныя прадметы, якія прызнаныя рэчавымі доказамі. Следчыя прызначылі судова-медыцынскія і шэраг іншых судовых экспертыз, падчас якіх будуць устаноўлены даўнасць наступлення смерці, прычыны наступлення смерці і іншыя абставіны.

Па дадзеным факце заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (забойства).

sk.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?