Вы тут

На мяжы з Расіяй не плануюць ствараць міжнародныя пункты пропуску


Неабходнасці ў ўстаноўцы міжнародных пунктаў пропуску на беларуска-расійскай мяжы на аўтамабільным кірунку няма. Пра гэта заявіў журналістам 16 кастрычніка ў Палаце прадстаўнікоў старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Анатоль Лапо.


Фота: sputnik.by

"Расіяне ад нас нічога не патрабуюць. У нас адзіная мяжа Саюзнай дзяржавы. Беларусь усталёўваць такія пункты пропуску не збіраецца", - сказаў ён.

Лапко прызнаў, што адсутнасць міжнародных пунктаў пропуску на сухапутнай мяжы Беларусі і Расіі стварае некаторыя цяжкасці для грамадзян трэціх краін. У прыватнасці, расійскі бок дазваляе ўезд замежнікаў толькі праз міжнародныя пункты пропуску, таму паехаць з Беларусі ў Расію і наадварот на аўтамабільным або чыгуначным транспарце яны не могуць.

"Некаторыя нязручнасьці ёсьць для грамадзян трэціх краін. Але гэтыя трэція краіны павінны весці перамовы з расійскім бокам, а не з намі, - сказаў Лапо. - Мы свае дамоўленасці выконваем, і ніякіх патрабаванняў па перамяшчэнні па нашай тэрыторыі няма. А там іншая дзяржава - і яны самі гаспадары сваёй зямлі".

sputnik.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».