Вы тут

Суд змякчыў пакаранне бізнесмену Аляксандру Кныровічу


Суд змякчыў пакаранне бізнесмену, дырэктару і сузаснавальніку ТАА "СарматТэрма-Інжынірынг" Аляксандру Кныровічу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарсуда.


Мінскі гарадскі суд разгледзеў сёння апеляцыю па справе бізнесмена і яго калег. У выніку прысуд зменены, пакаранне для Кныровіча зніжана з 6 да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Раней судом Фрунзенскага раёна бізнесмену быў вынесены прысуд за дачу хабару ў буйным памеры, а таксама ўхіленне ад выплаты падаткаў шляхам наўмыснага заніжэння падатковай базы.

Разам з ім па справе праходзілі некалькі супрацоўнікаў ТАА "СарматТэрма-Інжынірынг". У прыватнасці, яны прызнаныя вінаватымі ў дапамаганні ва ўхіленні выплаты сум падаткаў.

Двое з іх прысуджаныя да чатырох, трэці - да трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?