Вы тут

Стартуе маладзёжны марафон "Камсамолу — 100: эстафета пакаленняў"


17 кастрычніка ў Рэспубліканскім Доме моладзі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі дасць старт маладзёжнаму марафону “Камсамолу — 100: эстафета пакаленняў”, прымеркаванаму да векавога юбілею Усесаюзнага камсамола.


Як расказалі ў Цэнтральным камітэце БРСМ, часткай мерапрыемства стане мабільная экспазіцыя, якая адлюстроўвае гісторыю станаўлення і ўмацавання маладзёжнага руху краіны: калекцыя камсамольскіх білетаў і значкоў розных пакаленняў, камсамольскія курткі байцоў студэнцкіх атрадаў, выразкі з камсамольскіх газет і часопісаў, пласцінкі з камсамольскімі песнямі, фатаграфіі, плакаты, падарункі і сувеніры, уручаныя ЦК камсамола. Многія экспанаты будуць прастаўлены рэгіёнамі краіны.

Не абыдзецца юбілейны старт без камсамольскіх песень і вершаў, тэматычных фотазон і інсталяцый.

У дзень старту марафона арганізатары праекта кінуць кліч для збору камсамольскіх экспанатаў па ўсёй краіне. Ахвотныя змогуць перадаць іх з 17 па 25 кастрычніка ў Рэспубліканскі Дом моладзі (Цэнтральны камітэт БРСМ, кабінет 63), самыя цікавыя з якіх увойдуць у тэматычную экспазіцыю і будуць прадстаўлены ўдзельнікам рэспубліканскага ўрачыстага сходу і святочнага канцэрту, прысвечанаму юбілею камсамола.

Маладзёжны марафон “Камсамолу — 100: эстафета пакаленняў”, які будзе праходзіць да 29 кастрычніка, падхопяць актывісты Саюза моладзі ў раёнах і гарадах краіны. Яны правядуць дыялогі пакаленняў, сустрэнуцца з камсамольцамі розных гадоў. Падчас сустрэч, а таксама пошукавай работы, будуць запісаны гісторыі відавочцаў тых падзей, сабраны прадметы (узнагароды, фатаграфіі і іншае), якія адлюстроўваюць гісторыю камсамольскага руху ў кожным рэгіёне.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.