Вы тут

Падведзены вынікі маніторынгу месцаў утрымання дзікіх жывёл у няволі


У сувязі з неаднаразовым выяўленнем выпадкаў незаконнага ўтрымання дзікіх жывёл у няволі і парушэннем іх уладальнікамі ўмоў утрымання гэтых жывёл Мінпрыроды праведзены маніторынг у дачыненні да дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь альбо з'яўляюцца ўзорамі СІТЕС. Таксама былі абследаваны месцы ўтрымання дзікіх жывёл, адлоў якіх ажыццёўлены на падставе спецыяльнага дазволу ў мэтах іх утрымання або развядзення ў няволі.


Усяго па стану на 1 кастрычніка ў краіне зарэгістравана звыш 6 тысяч дзікіх жывёл, якія ўтрымліваюцца як у юрыдычных (85 месцаў утрымання), так і ў фізічных асоб (25 месцаў утрымання).

 У ходзе маніторынгавых мерапрыемстваў выяўлены шэраг парушэнняў, якія тычыліся невыканання патрабаванняў да ўтрымання дзікіх жывёл у няволі, і парушэнняў парадку іх рэгістрацыі. Напрыклад, выяўлена восем незарэгістраваных жывёл у заалагічных парках, у кантактных заапарках, а таксама ў фізічных асоб. У трох выпадках парушаны парадак утрымання дзікіх жывёл. Па ўсіх устаноўленых выпадках выдадзены рэкамендацыі па ліквідацыі парушэнняў. Абласнымі, Мінскім гарадскім камітэтамі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўстаноўлены кантроль за іх устараненнем.

Нязначная колькасць выяўленых парушэнняў звязана з тым, што пры рэгістрацыі дзікіх жывёл тэрытарыяльнымі органамі Мінпрыроды сумесна са спецыялістамі заолагамі ўжо былі правераны законнасць валодання дзікімі жывёламі, а таксама ўмовы іх утрымання на адпаведнасць патрабаваннем прыродаахоўнага заканадаўства.

Як паказаў маніторынг, зарэгістраваныя дзікія жывёлы ўтрымліваюцца ў асноўным з захаваннем патрабаванняў заканадаўства, і самаадвольны іх выхад з месцаў утрымання практычна выключаны. Вялікую небяспеку для грамадзян прадастаўляюць незарэгістраваныя дзікія жывёлы, паколькі ў спецыялістаў адсутнічае магчымасць праверыць умовы іх утрымання.

 Мінпрыроды звяртае ўвагу грамадзян на грамадскую важнасць абавязковай рэгістрацыі дзікіх жывёл, якія змяшчаюцца ў няволі. Рэгістрацыя важная для ўліку рэдкіх і знікаючых відаў жывёл, стварэння гуманных і спрыяльных умоў для іх утрымання, а таксама для забеспячэння бяспекі грамадзян.

 “Звяртаемся да грамадзян, якія маюць якую-небудзь інфармацыю аб незаконным утрыманні або развядзенні ў няволі дзікіх жывёл, паведамляць аб дадзеных фактах у абласныя, Мінскі гарадскі камітэты прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Тэрытарыяльнымі органамі Мінпрыроды будуць прыняты неабходныя меры рэагавання.

Перад набыццём дзікай жывёліны абавязкова пракансультуйцеся са спецыялістамі. Інфармацыю па пытанні рэгістрацыі дзікіх жывёл у няволі можна атрымаць па тэл .: +375 17 200 62 61”.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».