Вы тут

Стваральніцы груп "Маргарытка Маргарытка" асуджаныя на 5 і 8 год


Стваральніцы груп у сацсетках "Маргарытка Маргарытка" асуджаныя на 5 і 8 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму, перадае БЕЛТА.


Суд Цэнтральнага раёна прызнаў маці і дачка вінаватымі ў махлярстве ў асабліва буйным памеры, здзейсненым групай асобаў. У фігурантак канфіскуюць маёмасць.

Грамадзянскія іскі, заяўленыя шматлікімі пацярпелымі, суд задаволіў.

Як паведаміў журналістам пракурор аддзела пракуратуры горада Мінска Аляксандр Талстагузаў, прызначанае абвінавачаным пакаранне адпавядае таму, якое было прапанавана бокам дзяржаўнага абвінавачвання падчас судовых спрэчак.

Пракурор адзначыў, што па крымінальнай справе праходзіла каля 1 200 пацярпелых. Сума шкоды складае ў эквіваленце каля $800 тыс.

Па матэрыялах справы, маці і дачка стварылі ў сацсетках, на сайтах і іншых рэсурсах у інтэрнэце групы з найменнем «Маргарытка Маргарытка». Яны размяшчалі інфармацыю пра продаж тавараў па коштах, значна ніжэйшых за рынкавыя, загадзя не маючы намеру пры гэтым выконваць абавязацельствы. Пакупнікі, паверыўшы жанчынам, аддавалі грошы за тавары наяўнымі або пералічвалі на падкантрольныя банкаўскія рахункі. Аднак абяцаныя пасылкі даходзілі не заўсёды.

На маёмасць абвінавачваных быў накладзены арышт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».