Вы тут

Курсанты з Расіі прыбылі для абмену вопытам ва УГА МНС


Ва Універсітэт грамадзянскай абароны МНС прыбылі 28 курсантаў з Расіі: 12 з іх з Масквы, 16 — з Санкт-Пецярбурга. Праграма стартавала ў Мінску, Маскве і Санкт-Пецярбургу. Мэтай візіту стаў абмен досведам паміж навучэнцамі ведамасных навучальных устаноў Расіі і Беларусі, паведамляе сайт МНС.


На працягу двух тыдняў знаходжання ў Беларусі з расійскімі курсантамі будуць арганізаваны навучальныя заняткі па шырокаму спектру навучальных дысцыплін (ад расследавання спраў па пажарах і тактыкі тушэння да работы з альпінісцкім абсталяваннем і рыштункам). Прадугледжаны іх удзел у круглым стале з кіраўніцтвам МНС Беларусі, таварыскія спартыўныя матчы і тактыка-спецыяльныя вучэнні на палігоне філіяла Універсітэта МНС пад Барысавам, а таксама знаёмства з выдатнымі мясцінамі сталіцы і гісторыка-культурнымі помнікамі Беларусі.

У сваю чаргу ў Маскоўскую Акадэмію Дзяржаўнай супрацьпажарнай службы МНС Расіі і Санкт-Пецярбургскі універсітэт ДПС МНС Расіі для абмену вопытам прыбылі па 15 курсантаў трэцяга курса Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі.

За два тыдні ў Расіі з будучымі ратавальнікамі з нашай краіны правядуць навучальныя заняткі па спецыяльных дысцыплінах. Праграмай прадугледжана культурна-масавая праграма, якая ўключае наведванне музеяў і мастацкіх галерэй, а таксама пажарных падраздзяленняў Масквы і Санкт-Пецярбурга.

У МНС нагадалі, што штогод, пачынаючы з 2009-га, у рамках Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж універсітэтам грамадзянскай абароны МНС Беларусі і Акадэміяй Дзяржаўнай супрацьпажарнай службы МНС Расіі вядзецца абмен вопытам курсантаў і афіцэраў.

Сёлета да гэтай праграме падключыўся Санкт-Пецярбургскі універсітэт ДПС МНС Расіі. Гэта стала магчымым дзякуючы падпісанаму ў лістападзе 2017 года пагадненню аб супрацоўніцтве паміж ВНУ дзвюх краін, а таксама Плану рэалізацыі мерапрыемстваў на 2019 год па супрацоўніцтве паміж універсітэтам МНС Беларусі і Санкт-Пецярбургскім універсітэтам ДПС МНС Расіі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.