Вы тут

Каля экспазіцыі «Музей яўрэйскага супраціўлення» прайшоў мітынг-рэквіем


232 чалавекі ў канцы верасня 75 гадоў таму збеглі з працоўнага лагера ў Навагрудку пасля больш як года нямецкага палону. То былі апошнія яўрэі гэтай зямлі і самыя масавыя і паспяховыя ўцёкі ў акупаванай Еўропе.


Мітынг-рэквіем з гэтай нагоды арганізавалі на тэрыторыі экспазіцыі «Музей яўрэйскага супраціўлення». Нашчадкі тых, хто капаў тунэль да волі, з'ехаліся з розных краін, каб на свае вочы пабачыць мясціны, дзе іх родныя выратавалі сваё жыццё, і аддаць даніну павагі мужнасці вязняў. Разам з жыхарамі Навагрудка яны запалілі сімвалічныя 75 свечак. Дзясяткі свечак устанавілі і на Сцяне памяці побач з імяннымі таблічкамі ўцекачоў.

— Вайна — гэта заўжды страх, боль і ахвяры, калі дзеці застаюцца сіротамі, а бацькі рана сівеюць. У гады Вялікай Айчыннай вайны Навагрудчына згубіла больш за 45 тысяч мірных жыхароў. Страшнай старонкай гісторыі стаў Халакост. Аднак людзі не скарыліся, а сталі змагацца. Яркі прыклад гэтага — яўрэйскае супраціўленне, — выказаўся Анатоль МАРКЕВІЧ, старшыня Навагрудскага райвыканкама. — Нават у тых страшных умовах людзі паказалі волю да свабоды і жыцця. Сёння яны знаходзяцца ў розных краінах, якія сталі для іх другой радзімай. Аднак мы ўпэўнены, што іх карані засталіся на навагрудскай зямлі.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: Семдзесят пяць свечак памяці

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.