Вы тут

Міжнародны кангрэс бібліятэкараў пройдзе 18-19 кастрычніка ў Мінску


V Міжнародны кангрэс "Бібліятэка як феномен культуры" пройдзе 18-19 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску, піша БЕЛТА са спасылкай на арганізатараў.


У кангрэсе прымуць удзел вядучыя спецыялісты бібліятэк, прадстаўнікі навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, распрацоўшчыкі і вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў і інфармацыйнай прадукцыі з Азербайджана, Беларусі, Польшчы, Расіі, ЗША і Украіны. 

Галоўная тэма форуму - "Камфортнае асяроддзе бібліятэк: новыя тэхналагічныя і матэрыяльна-тэхнічныя рашэнні". Дэлегаты абмяркуюць праектаванне, будаўніцтва і эксплуатацыю бібліятэчных будынкаў, іх архітэктуру, дызайн і арганізацыю прасторы, тэхналогіі забеспячэння бяспекі і воблачных вылічэнняў, прэзентуюць інфармацыйна-пошукавыя сістэмы, прааналізуюць работу электронных бібліятэк і іншых анлайн-рэсурсаў.

На палях кангрэса пройдуць прэзентацыі, майстар-класы і круглыя сталы. У дзень адкрыцця форуму, 18 кастрычніка, адбудзецца ўзнагароджванне пераможцаў ХХVI Рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры". 19 кастрычніка ўсе жадаючыя змогуць наведаць лекцыю амерыканскага бібліятэкара Чарльза Форэста.

Акрамя таго, у час форуму будзе працаваць выстаўка "Бібліятэкі будучага: тэхналогіі, будынкі, абсталяванне". На ёй будуць прадстаўлены найноўшыя дасягненні ў сферы інфарматызацыі і тэхнічнага аснашчэння бібліятэк, шырокі спектр прадукцыі і паслуг кампаній, якія займаюцца прамысловай вытворчасцю і продажам стэлажнага абсталявання, праектаваннем і абслугоўваннем сістэм бяспекі.

Арганізатарамі кангрэса з'яўляюцца Міністэрства культуры Беларусі і Нацыянальная бібліятэка.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.