Вы тут

Інтэрнэт-роўмінгам беларусы карыстаюцца нават у Мазамбіку


Беларусы сталі спажываць больш інтэрнэт-трафіку ў замежных паездках. Аналізуючы BіgDаtа, эксперты МТС прагназуюць, што бягучы год стане рэкордным па аб'ёмах спажывання інтэрнэту. Надзвычай актыўным аказаўся сезон адпачынкаў: калі мінулым летам абаненты ў роўмінгу прапампавалі 244 907 МБ трафіку, то гэтым — 2 670 116 МБ, што значыць: інтэрнэт-трафік вырас больш чым у 10 разоў.


Бум спажывання інтэрнэт-трафіку ў МТС звязваюць з запускам паслугі «Unlіm за мяжой». Яна дазволіла абанентам карыстацца інтэрнэтам у роўмінгу без абмежаванняў па аб'ёме, што, у сваю чаргу, змяніла стаўленне беларусаў да анлайн-роўмінгу, забяспечыла большы ўзровень свабоды, чым абаненты і скарысталіся.

А вось галасавымі званкамі ў роўмінгу сталі карыстацца радзей. Усе апошнія гады дынаміка галасавых кантактаў дэманструе адмоўную тэндэнцыю. У параўнанні з 2017 годам колькасць званкоў у роўмінгу зменшылася на 12 %. Тое ж самае датычыцца і SMS, колькасць якіх скарацілася на 21 %.

За летнія месяцы абаненты МТС наведалі больш за 120 краін. Найбольш актыўна інтэрнэт-трафік беларусы выкарыстоўвалі ў Расіі, Украіне і Турцыі. Акрамя таго, абаненты МТС часта знаходзіліся анлайн у Польшчы, Літве і Італіі. У першую дзясятку таксама ўвайшлі Германія, Іспанія, Латвія і Грэцыя.

Акрамя падарожжаў па топавых напрамках, беларусы гэтым летам наведвалі і экзатычныя краіны, напрыклад Мазамбік, Перу, Грэнландыю, Панаму і Аргенціну.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Так цёпла, як у першым паўгоддзі, бывае адзін раз у 30 год

Так цёпла, як у першым паўгоддзі, бывае адзін раз у 30 год

За апошнія 30 гадоў у нас у краіне ў параўнанні з нормай 1961—1990 гадоў, якая ўжываецца як апорная пры ацэнцы значэнняў змены клімату, пацяплела на 1,3 градуса.

Грамадства

Ці прапаноўвае прыдарожны сэрвіс беларускую кухню?

Ці прапаноўвае прыдарожны сэрвіс беларускую кухню?

Міністэрства транспарту і камунікацый цяпер распрацоўвае генеральную схему развіцця прыдарожнага сэрвісу да 2025 года.

Грамадства

Гісторыя пра тое, як партызаны пайшлі па соль, а выратавалі дзевяць чалавек

Гісторыя пра тое, як партызаны пайшлі па соль, а выратавалі дзевяць чалавек

Гэты аповед даслаў нам у рэдакцыю наш даўні чытач з Вялікай Бераставіцы Міхаіл Маскальчук.

Грамадства

Што паглядзець у Хоцімску?

Што паглядзець у Хоцімску?

У Хоцімску нават ёсць кола агляду.