Вы тут

Прэм'ер-міністр Арменіі падаў у адстаўку


Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян у аўторак падаў у адстаўку з пасады кіраўніка ўрада. Пра гэта ён абвясціў у прамым эфіры Грамадскага тэлебачання краіны, піша ТАСС.


"Я падаю ў адстаўку <...> Усім жадаем поспеху на выбарах. Мы гарантуем справядлівыя выбары", - сказаў Пашынян.

Ён паведаміў, што "зразумела, што адстаўка носіць фармальны характар, але ўсё роўна гэта вельмі хвалюючы момант".

Цягам 14 дзён пасля адстаўкі прэм'ер-міністра Арменіі парламент краіны, згодна з Канстытуцыяй, павінен абраць новага кіраўніка кабінета міністраў. У выпадку неабрання прэм'ера з двух спроб заканадаўчы орган распускаецца і прызначаюцца пазачарговыя парламенцкія выбары. Усе чатыры фракцыі парламента Арменіі заявілі пра тое, што не збіраюцца вылучаць кандыдатаў на пасаду кіраўніка ўрада. Згодна з планамі Пашыняна, датэрміновыя выбары заканадаўчага органа краіны адбудуцца ў першай палове снежня.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.